*Тырно́ўка, тырны́вка ‘свята паміж Пакровамі і днём св. Міхаіла’ (Клім.), тэрно́ўка, тарно́ўка ‘свята, дзень Параскевы Сербкай, 14/25 кастрычніка’ (Талстая, Полес.). Назва выводзіцца з імені святой Параскевы Тырнаўскай, балг. св. Петка Търновска ад г. Търново ‘Тырнава (у Балгарыі)’, культ якой зліўся з культам св. Параскевы Сербскай пад агульнай назвай пя́ценка (гл.), падрабязней гл. Талстая, Полес., 558.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
за́маразкі, ‑аў; адз. замаразак, ‑зку, м.
Лёгкія марозы, звычайна ранішнія, увосень і вясной. Была другая палова кастрычніка, і раннія замаразкі высушылі гарадскія вуліцы. Шахавец. Пад раніцу ўжо браліся замаразкі, трава і лісце кустоў пакрываліся шараватым інеем. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сла́віць, слаўлю, славіш, славіць; незак., каго-што.
Праслаўляць каго‑, што‑н. Славім мы дарогі баявыя, Першыя Кастрычніка гады. А. Александровіч. Я слаўлю мой край і мой горад, Што плённаю працай жыве. Прыходзька. Чалавека славіць праца І на полі, і ў млыне. Непачаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́кліч, ‑у, м.
Кліч, заклік, воклік. Як толькі прагучаў на ўвесь свет магутны покліч Кастрычніка, Міхась Чарот спяшаецца на радзіму. Хведаровіч. Ад Дняпра на Нёман быстры покліч дзеда даляцеў, і няшчадна б’е фашыстаў усенароднай помсты гнеў. Машара. На ціхі Ганін покліч.. [Зіна] не адазвалася. Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
піро́г, ‑рага, м.
Булка, пераважна падоўжанай формы і з якой‑н. начынкай. Пірог з макам. Пірог з павідлам. □ Набліжалася свята Кастрычніка. Кожны ўспамінаў, як ён летась святкаваў гэты дзень у сябе дома, як маці вешала чыстыя фіранкі, засцілала накрухмалены кужэльны абрус, пякла смачныя пірагі. Грахоўскі.
•••
Вароты пірагамі падпёрты дзе, у каго гл. вароты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
функцыяні́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
Выконваць свае функцыі, быць у дзеянні, працаваць. Рэшткі падлогі і абліцоўкі сцен сведчаць аб тым, што царква.. была дабудавана і функцыяніравала на працягу невялікага часу, пасля чаго была разбурана. «Беларусь». // (са словамі: «як» і «у якасці» каго-чаго). Выконваць пэўныя функцыі. Так адкрываецца Віцебскі гарадскі музей, які з кастрычніка 1919 г. пачынае функцыяніраваць як музей гісторыка-археалагічны. «Помнікі».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́сушыць, ‑сушу, ‑сушыш, ‑сушыць; зак.
1. што. Зрабіць сухім; прасушыць. Высушыць бялізну. □ Веснавое сонца высушыла глеісты пясок, і ўздоўж дарогі сцяной стаіць густы пыл. Хведаровіч. Была другая палова кастрычніка, і ранішнія замаразкі высушылі гарадскія вуліцы. Шахавец.
2. што. Асушыць. Узяў усемагутны час усё-такі сваё: загаіў рану ў сэрцы, высушыў слёзы. Васілевіч.
3. перан.; каго. Зрабіць худым; ссушыць. Гады не высушылі і не сагнулі .. дзябёлую постаць [Шаблюка]. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узнагаро́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што чым.
1. Даць узнагароду каму‑н. Узнагародзіць ордэнам. Узнагародзіць дыпломам першай ступені. □ Аўгінню ўзнагародзілі Ганаровай граматай райкома камсамола. Кірэйчык. [Цар:] — Вылечыш [коней] — узнагароджу, не вылечыш — ласкі ад мяне не чакай. Якімовіч. // перан. Выказаць удзячнасцю адабрэнне; адплаціць належным чынам. [Аркестр народных інструментаў], таксама як і хор, гледачы ўзнагародзілі доўгімі і бурнымі воплескамі. Ляўданскі.
2. перан. Надзяліць чым‑н., абдарыць. Нам дзень Кастрычніка, як воля, дарагі. Узнагародзіў нас ён лёсам шчасным. Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штого́д, прысл.
Кожны год, у кожным годзе; з году ў год. Старыя бабровыя хаткі, у якіх бабры жывуць з пакалення ў пакаленне, штогод іх пашыраючы і павялічваючы, дасягаюць часам вялізных памераў. В. Вольскі. Усюды працоўны народ Кастрычніка дзень нараджэння Святкуе ўрачыста штогод. Аўрамчык. // З кожным годам. І чым далей ад нас гады адходзяць, Тым ён [Ленін] бліжэй да нас штодзень, штогод, Тым ён глыбей жыве ў душы народа, Тым вышай веліч простая яго! Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасы́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які служыць для пасылкі куды‑н., для выканання якіх‑н. даручэнняў. Пасыльная машына.
2. у знач. наз. пасы́льны, ‑ага, м.; пасы́льная, ‑ай, ж. Тон (тая), хто пасылаецца з якім‑н. даручэннем; рассыльны. [Начдыў:] Таварыш пасыльны! Знайдзіце камандзіра палка Кулагіна і перадайце, што я прашу яго сюды зараз жа. Крапіва. Перад заходам сонца Сільцоў праз пасыльнага выклікаў Арсеня да сябе. Хадкевіч. Неяк раніцой, у самым пачатку кастрычніка, з пошты прыбегла пасыльная і прынесла бацьку Рыгоркі тэлеграму. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)