пасмутне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць смутным, смутнейшым; засмуціцца. Вера крадком азірнула .. [Казіка] і заўважыла, што гэты калісь бадзёры і вясёлы чалавек зараз пасмутнеў. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зла́яць, злаю, злаеш, злае; зак., каго-што.

Разм. Моцна накрычаць, аблаяць. Мужык той быў чуць не сацыяліст: панскую кабылу назваў брыдка і земскага калісь.. злаяў перад соцкім. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смаля́рня, ‑і, ж.

Тое, што і смалакурня. Калісь была тут смалярня. Ад яе засталіся толькі глыбы гліняных пячэй, дзе парыліся смалякі ды дробныя рэшткі пранятых смалою карчоў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хвараві́тасць, ‑і, ж.

Уласцівасць хваравітага. І на твары яго адбіваліся адзнакі хваравітасці і сляды калісь вясёлага жыцця і п’янства, у якім пісар не меў сабе роўных у воласці. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

летуце́ць, ‑тучу, ‑туціш, ‑туціць; незак.

Аддавацца марам; марыць. На пагорку сасна, — ці не ўнучка тае, Што калісь летуцела аб пальме далёкай? Лойка. Кружацца далёкія планет, Пра якія добра летуцець. Прыходзька.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

п’я́нства, ‑а, н.

Пастаяннае і празмернае ўжыванне спіртных напіткаў. На твары яго адбіваліся адзнакі хваравітасці і сляды калісь вясёлага жыцця і п’янства, у якім пісар не меў сабе роўных у воласці. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.

Час ад часу, зрэдку пісаць. Сюды, на ўлонне бароў і паляк, Калісь прыязджаў з-за паўсвета Красой любавацца вяльможнейшы пан і нават папісваў санеты. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прэж ’спачатку’ (Нас.). Укр. преж ’раней, перад’, рус. дыял. преж ’раней, калісь’. Не зусім ясна. Відаць, кантамінаваная форма перад (гл.) і ц.-слав. прежде (вышэйшая ступень ад прѣдт* ’раней’, параўн. стараж.-рус. предняя слава (Слова аб палку Ігравым), ’былая слава’ (Грыгаран, Этнолингвистика текста, 2, 61).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вялі́касць, ‑і, ж.

1. Тое, што і веліч (у 2 знач.); важнасць, значнасць. Вялікасць працы і барацьбы. □ У вусах цяпер і знаку няма той вялікасці, якую яны калісь надавалі чалавеку. Сабаленка.

2. Тытул. Яго імператарская вялікасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гіпо́тэза, ‑ы, ж.

Прапанаванае для тлумачэння якіх‑н. з’яў навуковае меркаванне, ісціннасць якога яшчэ не даказана доследным шляхам. Гіпотэза аб касмічных гасцях Зямлі хвалявала калісь многіх вучоных і даследчыкаў, выклікала гарачую дыскусію. А потым паступова на яе забыліся. Шыцік. // Усякае меркаванне, дапушчэнне, здагадка.

[Ад грэч. hypóthesis — меркаванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)