арэ́х, -а і -у, мн. -і, -аў, м.

1. -а. Плод некаторых дрэў, кустоў з ядомым ядром у цвёрдай шкарлупіне.

Кедравыя арэхі.

Какосавы а.

Смачны жабе а., ды зубоў бог не даў (прыказка).

2. -у. Дрэва, куст, якія даюць такія плады, а таксама цвёрдая драўніна, што ідзе на сталярныя вырабы.

Мэбля з арэху.

Пад арэх вырабіць (разм.) — зрабіць што-н. вельмі добра.

Зарабіць на арэхі — пра вымову, пакаранне.

|| памянш. арэ́шак, -шка, мн. -шкі, -шкаў, м. (да 1 знач.).

|| прым. арэ́хавы, -ая, -ае.

А. стол.

А. торт (з арэхамі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

але́й, алею, м.

1. Тлушч з расліннага насення: канаплянага, макавага, ільнянога, гарчычнага, сланечнікавага і пад. Канапляны алей. Какосавы алей. □ Пасля наварыстай капусты і гарачых дранікаў з алеем Юрка вабраўся на палаткі. Курто. [Барановічаў кум:] — Калі ў каго які з гарнец канапель ці семя ёсць, дык ён выцісне якую бутэльку алею і ў Тадулічах. Чорны.

2. Аліўкавы тлушч, які выкарыстоўваецца ў царкоўным абыходку; ялей. Самы просты, звычайны пачатак: нарадзіўся адзін чалавек. Першым поп за яго ўзяў падатак, мазануў алеем па галаве. Дубоўка. // перан. Прытворная ласкавасць, празмерная ліслівасць. Сочыцца мірны алей з языкоў У лорда Сесіля і Поля Банкура І ў тых, што за імі ў цяньку стаяць. Крапіва. Ухмылка крывіць яго пыскі, З іх чуць не капае алей. Марына кланяецца нізка, І Богут зорыць весялей. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́сло ср.

1. (коровье) ма́сла, -ла ср.;

сли́вочное ма́сло сметанко́вае ма́сла;

топлёное ма́сло то́пленае ма́сла;

2. (растительное) але́й, род. але́ю м.;

коко́совое ма́сло како́савы але́й;

конопля́ное ма́сло канапля́ны але́й;

льняно́е ма́сло ільняны́ але́й;

подсо́лнечное ма́сло слане́чнікавы але́й;

по́стное ма́сло але́й;

прова́нское ма́сло права́нскі але́й;

3. (техническое) ма́сла, -ла ср.;

вазели́новое ма́сло вазелі́навае ма́сла;

купоро́сное ма́сло купарва́снае ма́сла;

лету́чее ма́сло ляту́чае ма́сла;

маши́нное ма́сло машы́ннае ма́сла;

минда́льное ма́сло мінда́льнае ма́сла;

минера́льное ма́сло мінера́льнае ма́сла;

парафи́новое ма́сло парафі́навае ма́сла;

ро́зовое ма́сло ру́жавае ма́сла;

сма́зочное ма́сло зма́зачнае ма́сла;

эфи́рное ма́сло эфі́рнае ма́сла;

4. жив. але́й, род. але́ю м.;

писа́ть ма́слом піса́ць але́ем;

как по ма́слу як па ма́сле;

как сыр в ма́сле як сыр у ма́сле;

подли́ть ма́сла в ого́нь падлі́ць ма́сла (але́ю) у аго́нь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)