нетопы́рь зоол. кажа́н, -на́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уша́н зоол. кажа́н, -на́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вампі́р

кажан

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вампі́р вампі́ры
Р. вампі́ра вампі́раў
Д. вампі́ру вампі́рам
В. вампі́ра вампі́раў
Т. вампі́рам вампі́рамі
М. вампі́ры вампі́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

крывасмо́к

кажан; крывапівец’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. крывасмо́к крывасмо́кі
Р. крывасмо́ка крывасмо́каў
Д. крывасмо́ку крывасмо́кам
В. крывасмо́ка крывасмо́каў
Т. крывасмо́кам крывасмо́камі
М. крывасмо́ку крывасмо́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кожа́нI зоол. кажа́н, -на́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вуша́сты, ‑ая, ‑ае.

З вялікімі вушамі. Усё ціха. Дзесь блізютка Прамільгнуў кажан вушасты. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каржа́нкажан’ (Шатал.), ад кажан (гл.) пад уплывам каржанець (гл.), каржацець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вірлаво́кі, ‑ая, ‑ае.

З вялікімі лупатымі вачамі. Соўкі, соўкі-савяняты, Вірлавокія блізняты, Яны ўселіся на сук. Хведаровіч. Распяўся кажан у падстрэшшы. Пугач вірлавокі дрэмле. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэме́ннік1кажан’ (Нар. сл.). Да раменнік (гл.). Рус. реме́нница ’тс’ ад реме́нь (Фасмер, 3, 468), параўн. яшчэ кажан.

Рэме́ннік2 ’нейкая вадзяная расліна; раменныя лапці’ (ТС). Гл. раменнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Замужняя жанчына ў адносінах да свайго мужа. Адзінока жыў на дальнім хутары З жонкай і дачкой Кажан Рыгор. Панчанка. Мужык і жонка — адна суполка. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)