гарля́к, -ка́ м.

1. прост. дыха́тельное го́рло;

2. кады́к;

3. прост. го́рло

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хрыпе́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. хрыпець, а таксама гукі гэтага дзеяння. Галава Панці лягла ніжэй, кадык вытырк, а хрыпенне пацішэла. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ада́мов / ада́мова голова́ ада́мава галава́;

ада́мово я́блоко анат. ада́маў я́блык, кады́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Праско́ккадык’ (рас., Шатал.), проско́к ’грыжа’ (ганц., Сл. ПЗБ). Зваротны нульсуфіксальны дэрыват ад праскочыць, праскокваць < скакаць (гл.), г. зн. рухацца (пры глытанні, націсканні).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́каўка1 ’лясная птушка, якая выдае гук «лык-лык»’ (Гарэц.). Гукапераймальнае.

Лы́каўка2 ’ключыца’ ў сказе: Схуднеў, што аж лыкаўкі выперліся (Бяльк.). Няясна. Параўн. польск. łykawkaкадык’, якое з łykawy ’які глытае’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

я́блык, -а, мн. -і, -аў, м.

Плод яблыні.

Летні сорт яблыкаў.

Я. ад яблыні недалёка адкочваецца (прыказка пра таго, хто атрымаў у спадчыну дрэнныя звычкі ад бацькі, маці).

Адамаў яблыккадык.

Вочны яблык — шарападобнае цела вока.

У яблыкі — з цёмнымі круглымі плямамі на поўсці (пра коней).

Яблыку няма дзе ўпасці — надта цесна.

Яблык разладу (кніжн.) — прычына, прадмет спрэчкі, сваркі, разладу [паводле старажытнага грэчаскага міфа пра кінуты багіняй разладу Эрыдай яблык з надпісам «найпрыгажэйшай» і як з-за гэтага ўзнікла спрэчка паміж багінямі Герай, Афінай і Афрадытай].

|| памянш. я́блычак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

|| прым. я́блычны, -ая, -ае.

Я. сок (з яблыкаў).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Го́рла ’горла’. Рус. го́рло, укр. го́рло, польск. gardło, чэш. hrdlo, серб.-харв. гр̏ло, балг. гъ́рло, ц.-слав. гръло. Прасл. *gъrdlo. Параўн. літ. gurklỹs ’валлё, кадык’, ст.-прус. gurcle ’горла’. Усё да і.-е. *g​r̥‑tlo (ад кораня *g​er‑ ’жэрці, паглынаць’). Гл. Фасмер, 1, 441–442; Слаўскі, 1, 257; Трубачоў, Эт. сл., 7, 204–205.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гарля́к, ‑а, м.

Разм.

1. Тое, што і горла (у 1 знач.). Стораж Піліп урачыста выцягнуў з-за пазухі пляшку гарэлкі. — Можа, і ў твой гарляк, Піліпе, перападзе кропля, — сказаў ён, ні да кога не зварачаючыся. Колас.

2. Частка шчытападобнага храстка, якая выдаецца ўперад; кадык. На зморшчанай, хударлявай шыі х[одыра]м хадзіў востры, нібы яловы сучок, гарляк. Бядуля.

3. Тое, што і горла (у 2 знач.). [Кірыла] агледзеў прыладдзе, паспрабаваў пакруціць за корбу, падзівіўся, як праз гарлякі белаю цягучаю гумаю вылівалася малако. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выпіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да выперці.

2. Выдавацца на паверхню, выпінацца. Твар.. [танкіста] быў як набрынялы, і кадык выпіраў з расшпіленага мундзірнага каўняра. Чорны. Вера бачыла яго чорныя ўскудлачаныя валасы і вострыя лапаткі, што выпіралі з-пад бэзавай тэніскі. Асіпенка. // перан. Разм. Яскрава выяўляцца, прарывацца. У рысах майго твару не было той лагоднай сіметрыі, якая, мне тады здавалася, так падабаецца дзяўчатам; выпірала нейкая вуглаватасць, а шэрыя з жаўцізной вочы глядзелі пранікліва. Карпюк. Праз гэтую ціхую фразу так і выпірала наверх злосць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́блык, ‑а; Р мн. ‑аў; м.

Сакавіты плод яблыні, звычайна акруглай формы. Летні сорт яблыкаў. Кісла-салодкі яблык. Абіраць яблыкі. □ У кош паклалі яшчэ і яблыкаў, наогул рознай садавіны. І ў выніку — атрымаўся вялізны, прыгожы тэатральны нацюрморт. Сабалеўскі. [Сусед] узяў антонаўку, зноў пакруціў яе ў руках, удыхнуў пяшчотны пах і зноў паклаў яблык на столік. Васілевіч. Па кветках яблыкаў не лічаць. Прыказка. Яблык ад яблыні далёка не падае. Прыказка.

•••

Адамаў яблык — цвёрды выступ на горле мужчыны; кадык.

Вочны яблык — шарападобнае цела вока.

Збіць (зрэзаць) на горкі яблык гл. збіць.

У яблыкі — з цёмнымі круглымі плямамі на поўсці (пра коней). Пярэдні ехаў Іван Боганчык на сівым у яблыкі жарабку. Пташнікаў.

Яблык разладу (кніжн.) — прычына, прадмет спрэчкі, сваркі, разладу (паводле старажытнага грэчаскага міфа аб спрэчцы багінь Геры, Афіны і Афрадзіты з-за таго, каму з іх павінен належаць яблык з надпісам «найпрыгажэйшай»).

Яблыку няма дзе ўпасці гл. упасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)