перыге́й, -я, м. (спец.).

Найбліжэйшы да Зямлі пункт арбіты Месяца ці штучнага спадарожніка Зямлі; проціл. апагей.

|| прым. перыге́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

двухпо́лле, -я, н.

Стары спосаб апрацоўкі зямлі, пры якім кожны год палавіна зямлі заставалася пад папарам.

|| прым. двухпо́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кратаві́нне, -я, зб. (разм.).

Кучкі зямлі, нарытыя кратом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недасе́ў, -се́ву, м.

Частка зямлі, якая засталася незасеянай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́лакам, прысл.

Цягнучы, валочачы па зямлі.

Цягнуць лодку в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ні́цма, прысл.

Тварам уніз.

Стары ляжаў на зямлі н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капа́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

1. Той, хто займаецца капаннем зямлі; землякоп.

2. Прылада для капання зямлі, выкопвання караняплодаў і пад.

|| прым. капа́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́цягам, прысл. (разм.).

Цягнучы па зямлі, волакам.

Валаклі лодку п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падзяме́лле, -я, н.

Памяшканне, пячора пад паверхняй зямлі.

Сырое п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малазяме́лле, -я, н.

Недастатковая колькасць зямлі для вядзення сельскай гаспадаркі.