обесси́ление абяссі́ленне, -ння ср., знясі́ленне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

знямо́га, ‑і, ДМ ‑мозе, ж.

Стан крайняй стомленасці, страты сілы; знясіленне, бяссілле. Суконка бег і бег, пакуль не паваліўся ад знямогі на зямлю ў густым яловым зарасніку. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

изнеможе́ние ср. знямо́га, -гі ж., знясі́ленне, -ння ср.;

бе́гать до изнеможе́ния бе́гаць да знямо́гі;

в изнеможе́нии в знач. нареч. у знямо́зе; (бессильно) знясі́лена;

в изнеможе́нии упа́л у знямо́зе павалі́ўся;

приводи́ть в изнеможе́ние прыво́дзіць у знясі́ленне, знясі́льваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нура́1 ’маркота; знясіленне’ (Нас., Касп.), ну́разнясіленне’ (Яруш., Гарэц.), нуря́ ’мучэнне’ (Бяльк.), нуры́ць ’марыць, мардаваць; падаць тварам на зямлю’, нуры́цца ’маркоціцца, мардавацца’ (Нас.), параўн. рус. ну́ра ’маўклівы, пануры чалавек’ (пск., цвяр.), ну́рить ’прымушаць; знясільваць, мучыць; маркоціцца, бедаваць; гнаць, паганяць’, польск. nurzyć ’апускаць (у ваду)’, у тым ліку nurzyć oczy w ziemie ’быць панурым, апускаць галаву’. Параўноўваюць са ст.-слав. изноурити ’грабіць, нападаць’, изноурение ’здабыча’, аднак семантычная сувязь застаецца няяснай; больш блізкае балг. дыял. нюрим ’заўсёды маўчаць, нават калі пытаюць’, што адпавядае літ. niū́roti ’глядзець з-пад ілба, панура стаяць’. Звязана чаргаваннем з *noriti, гл. нор, нурэц, ныра́ць, пануры. Змякчэнне можа мець экспрэсіўны характар. Да семантыкі параўн. фразеалагізм як у ваду апушчаны ’сумны, маркотны, маўклівы’.

Ну́ра2 ’ніцма’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, да нур! — выклічнік, што імітуе раптоўнае заглыбленне ў ваду, параўн. рус. нуром ’уніз, уперад галавой упасць’. Гл. папярэдняе слова і нуры́ць ’падаць уніз тварам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

изнуре́ние ср.

1. (действие) мардава́нне, -ння ср.; змо́рванне, -ння ср.; знясі́льванне, -ння ср.;

2. (состояние) змардава́насць, -ці ж.; змо́ранасць, -ці ж.; знясі́ленне, -ння ср.; см. изнури́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

истоще́ние

1. (изнурение) змардава́нне, -ння ср.; (потеря сил) знясі́ленне, -ння ср.;

2. (о почве) спусташэ́нне, -ння ср., абяспло́джванне, -ння ср., высі́льванне, -ння ср.;

3. (исчерпывание) вычарпа́нне, -ння ср.; выдаткава́нне, -ння ср.; расхо́даванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

слабасць, аслабеласць, нядужасць, бяссілле, бяссільнасць, знясіленасць, знясіленне, знямога, знемажэнне, знямогласць, зняможанасць, змога, нямога, зморанасць, недамаганне, кволасць, стома, стомленасць, стамленне, ператамленне, змора, здарожанасць, упадак сіл, заняпад сіл; немач, немагата (разм.); гніласць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)