пунктуа́цыя, -і, ж.

Вучэнне аб сістэме знакаў прыпынку і правілах іх выкарыстання ў пісьмовым тэксце.

Засвоіць пунктуацыю.

|| прым. пунктуацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кампо́сцер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Апарат для прабівання ўмоўных знакаў кантролю на пасажырскіх білетах і іншых дакументах.

|| прым. кампо́сцерны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

марзя́нка, -і, ДМ -нцы, ж. (разм.).

Азбука Морзэ: сістэма ўмоўных знакаў для перадачы літар і гукаў па тэлеграфе, у радыёпрыёмах.

Стук марзянкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фалеры́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. Дапаможная гістарычная дысцыпліна, што вывучае гісторыю ордэнаў, медалёў і іншых знакаў адрозненння.

2. Калекцыяніраванне значкоў і розных нагрудных знакаў.

[Лац. falerae, phalerae.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыфр, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Сістэма знакаў для сакрэтнага пісьма.

2. Рэгістрацыйны ўмоўны знак на кнігах, рукапісах, дакументах.

|| прым. шы́фравы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтэрпу́нкцыя, ‑і, ж.

Вучэнне аб расстаноўцы знакаў прыпынку; пунктуацыя.

[Лац. interpunctio — раздзяленне мовы кропкамі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двухзна́чны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з двух знакаў. Двухзначны лік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэдэмарка́цыя, ‑і, ж.

Спец. Аднаўленне пагранічных знакаў на дзяржаўнай граніцы.

[Фр. redémarcation.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трохзна́чны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з трох знакаў. Трохзначны лік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шасцізна́чны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з шасці знакаў. Шасцізначны лік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)