изнурённость змардава́насць, -ці ж.; змо́ранасць, -ці ж.; знясі́ленасць, -ці ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
утомлённость уто́мленасць, -ці ж., сто́мленасць, -ці ж.; змо́ранасць, -ці ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Сто́ма ‘аслабленне; расслабленне; зморанасць’ (ТСБМ, Бяльк., Стан.). Аддзеяслоўны назоўнік ад стамі́цца, што да тамі́ць (гл.). Беларуска-ўкраінская ізалекса, параўн. укр. сто́ма ‘тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абцяжа́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -жа́р; -раны; зак., каго-што.
1. Зрабіць цяжкім.
Плады абцяжарылі дрэўцы.
2. Выклікаць адчуванне стомленасці.
Зморанасць абцяжарыла рукі і ногі.
3. перан. Нарабіць цяжкасцей, клопату.
А. даручэннямі, просьбамі.
|| незак. абцяжа́рваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. абцяжа́ранне, -я, н. і абцяжа́рванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
змо́ра, ‑ы, ж.
Тое, што і зморанасць; стома. Яніна ідзе і ідзе шпарка, каб замарыцца і забыць пра ўсё. Але зморы няма. Мурашка. На дзяўчынку пала змора, Спіць яна ў полі чыстым. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ненадо́ўга, прысл.
На кароткі час. — Дзе ты быў? — запытаўся.. [бацька] цвёрдым, зусім не хворым голасам. — Ненадоўга на двор выйшаў, тата. Чарнышэвіч. [Шэмет:] — Мы да вас ненадоўга. Пазнаёмімся з гаспадаркай і паедзем. Лобан. [Лясніцкі] павялічваў крок, але ненадоўга — зморанасць перамагала. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стамі́цца, стамлюся, стомішся, стоміцца; зак.
Адчуць стомленасць, зморанасць; замарыцца, знясіліцца. Падбіўся я. Спацеў і так стаміўся, Нібыта ў спёку цэлы дзень касіў Тупой касой... Сіпакоў. Калі стамлюся некалі праз меру, Адчуць бы мне падтрымку рук тваіх, І я ў прыліў магутных сіл паверу, Бо мы — ўдваіх. Пысін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
изможде́ние ср. змардава́насць, -ці ж.; (измученность) зму́чанасць, -ці ж.; (обессиленность) знясі́ленасць, -ці ж.; (усталость) змо́ранасць, -ці ж.; (исхудалость) змарне́ласць, -ці ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сто́ма, ‑ы, ж.
Аслабленне сіл, зморанасць ад цяжкай работы ці якога‑н. занятку. Папраўдзе, гэты чалавек не ведаў стомы. Скрыган. Таму не знаў я зморы, стомы У навальніцах, у барацьбе. А ты пытаешся, ці мог бы Жыць без кахання, без цябе. Танк. / у вобразным ужыв. [Лес] аціх — анямеў, самлеў у стоме, якая настала пасля лета, што агалошвала яго нядаўна рокатам з урадлівай пожні. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уто́млены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад утаміць.
2. у знач. прым. Абяссілены, змораны цяжкай працай ці якім‑н. іншым заняткам. Не раз, утомлены дарогай, Жыццём вясны мае ўбогай, К табе я ў думках залятаю І там душою спачываю. Колас. // Які выражае зморанасць. Куды старая выбралася з дому? Праведаць сына? Ці паклікаў зяць?.. Пагляд утомлены не мог сказаць. Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)