Спабо́рнік ‘сапернік, канкурэнт, прэтэндэнт’ (ТСБМ, Ласт.). Аўтарства слова прыпісваецца Ластоўскаму, гл. Пацюпа ў Станкевіч, Язык, 1160. Відаць ад спаборніцтва ‘саперніцтва, змаганне, барацьба’, што з’яўляецца калькай рус. соревнование ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

противобо́рство книжн., уст. змага́нне су́праць (каго, чаго); супрацьбо́рства, -ва ср., процібо́рства, -ва ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

векавы́, ‑ая, ‑ое.

Які жыве, існуе вякамі, вельмі доўга; стары. Векавыя дубы. Векавыя паданні. □ Ідзе чалавек бестурботны, Разглядвае лес векавы. Колас. [Гвардзейцы Ракасоўскага] завяршылі канчатковай перамогай векавое змаганне славян з крыжацка-пруска-фашысцкай навалай. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

барацьба́, -ы́, ж.

1. Схватка дваіх, з якіх кожны імкнецца перамагчы другога, а таксама від спорту, калі два спартсмены імкнуцца пакласці адзін аднаго на лапаткі.

Б. асілкаў.

Французская б.

2. Змаганне супрацьлеглых сіл, ідэйна-грамадскіх кірункаў.

Б. класаў.

3. з чым, за што. Дзейнасць, накіраваная на пераадоленне, знішчэнне чаго-н.

Б. з алкагалізмам.

Б. за якасць прадукцыі.

4. перан. Сутыкненне супярэчлівых пачуццяў, імкненняў, думак.

Б. радасці з зайздрасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дуэ́ль, ‑і, ж.

1. Паядынак з выкарыстаннем зброі паміж дзвюма асобамі на зараней вызначаных умовах. Выклікаць на дуэль. Дуэль на шпагах.

2. перан. Змаганне двух якіх‑н. бакоў. Бесперастанку біла іх артылерыя, ведучы дуэль з нашай. Шамякін.

[Фр. duel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напру́жны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і напружаны (у 3–6 знач.). Напружнае змаганне. Напружнае чаканне. □ Размах будаўніцтва нязвыклы, Напружная праца штодзень... Глебка. Усе маўчалі, і ад гэтага рабілася напружнае, да немагчымасці нацягнутае становішча. Нікановіч. Хлопчык .. выглядаў напружным і ўрачыстым. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кручкатво́р, ‑а, м.

Неадабр. Той, хто мае схільнасць да кручкатворства. Не дае Аксён задрамаць сялянам у іх заціснутым жыцці. Катурхае, будзіць іх грамадскую думку, кідае новыя мыслі, падымае на змаганне з няпраўдай, бо сялян ашукалі, абышлі ўсякія кручкатворы-чыноўнікі, панскія прыслужнікі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

борьба́ ж.

1. прям., перен. барацьба́, -бы́ ж., змага́нне, -ння ср.;

2. спорт. барацьба́, -бы́ ж., ду́жанне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ла́дам, прысл.

1. Парадкам, як трэба. Парадак у лесе. Усё дагледжана, усё ладам ідзе. Шашкоў.

2. У згодзе, дружна. Змаганне заўжды працай ладам Вядзе свой круг ад веку ў век.. Хведаровіч.

3. Мірна, спакойна. [Вошкін:] — Прыйшоў, каб пагутарыць ладам, а вы падкусваць мяне... М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

оспа́ривание

1. аспрэ́чванне, -ння ср., пярэ́чанне, -ння ср.;

2. аспрэ́чванне, -ння ср., спрэ́чка, -кі ж., змага́нне, -ння ср.; см. оспа́ривать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)