вайдава́цца

злавацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вайду́юся вайду́емся
2-я ас. вайду́ешся вайду́ецеся
3-я ас. вайду́ецца вайду́юцца
Прошлы час
м. вайдава́ўся вайдава́ліся
ж. вайдава́лася
н. вайдава́лася
Загадны лад
2-я ас. вайду́йся вайду́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час вайду́ючыся

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нервава́цца, нерву́юся, нерву́ешся, нерву́ецца; нерву́йся; незак.

Быць ва ўзбуджаным, нервовым стане; хвалявацца, злавацца.

|| зак. панервава́цца, -рву́юся, -рву́ешся, -рву́ецца.

|| наз. нервава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зло́снічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Злавацца на каго‑н., выказваць, праяўляць злосць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

амбі́цыя, -і, ж.

1. Абвостранае самалюбства, ганарлівасць, фанабэрыстасць.

2. звычайна мн. Прэтэнзіі, дамаганні чаго-н. (неадабр.).

Нічым не абгрунтаваныя амбіцыі.

Кідацца ў амбіцыю — пакрыўдзіўшыся, выказваць незадавальненне, злавацца.

|| прым. амбіцы́йны, -ая, -ае і амбі́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зло́бствовать несов. зло́снічаць; (злиться) злава́ць, злава́цца; лютава́ць;

враг зло́бствует во́раг люту́е.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

яри́ться несов.

1. (приходить в ярость) прост. раз’ю́швацца, злава́цца;

2. перен. бушава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

злава́ць, злую́, злуе́ш, злуе́; злуём, злуяце́, злую́ць; злуй; незак.

1. каго. Абуджаць злосць у каго-н.

2. Тое, што і злавацца.

|| зак. узлава́ць, -лую́, -луе́ш, -луе́; -луём, -луяце́, -лую́ць; -лу́й (да 1 знач.) і раззлава́ць, -лую́, -луе́ш, -луе́; -луём, -луяце́, -лую́ць; -лу́й (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пы́рхаць², -аю, -аеш, -ае; незак.

1. 3 шумам выпускаць паветра з ноздраў.

Пырхаюць коні.

2. перан. Смяяцца, утвараючы гукі носам, губамі (разм.).

3. перан. Злавацца, выказваць незадавальненне чым-н. (разм.).

Чаго пырхаеш, чым незадаволены?

|| аднакр. пы́рхнуць, -ну, -неш, -не; -ні́.

|| наз. пы́рханне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ду́цца, дуюся, дуешся, дуецца; незак., на каго-што і без дап.

Разм. Злавацца, крыўдзіцца. І тут я заўважыў, што Міхаіл Мікалаевіч дуецца на мяне. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зло́биться несов., разг. злава́ць, злава́цца; (бушевать — о буре, вьюге и т. п.) бушава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)