расфальцо́ўваць
‘рабіць фальц (расфальцоўваць аконныя рамы); згінаць, згортваць папяровы аркуш’
дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
расфальцо́ўваю |
расфальцо́ўваем |
| 2-я ас. |
расфальцо́ўваеш |
расфальцо́ўваеце |
| 3-я ас. |
расфальцо́ўвае |
расфальцо́ўваюць |
| Прошлы час |
| м. |
расфальцо́ўваў |
расфальцо́ўвалі |
| ж. |
расфальцо́ўвала |
| н. |
расфальцо́ўвала |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
расфальцо́ўвай |
расфальцо́ўвайце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
расфальцо́ўваючы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
крю́чить несов., безл., разг. згіна́ць у крук, ку́рчыць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
искорёживать несов., разг. караба́ціць; круці́ць, скру́чваць; гнуць, згіна́ць; крыві́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прысяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да прысесці.
2. Падгінаць, згінаць калені (пры хадзьбе). Плаўна рухаючы нагамі і прысядаючы, як на каньках, шпік перабег вуліцу. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фальцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; незак., што (спец.).
1. Згінаць аддрукаваны аркуш пэўным чынам.
Ф. кнігу.
2. Згінаючы і заціскаючы канцы, злучаць (пра металічныя лісты).
|| зак. сфальцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны.
|| наз. фальцава́нне, -я, н. і фальцо́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.
|| прым. фальцо́вачны, -ая, -ае і фальцава́льны, -ая, -ае.
Фальцовачнае шво.
Фальцавальны цэх.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
скрю́чивать несов.
1. (сгибать) разг. згіна́ць у крук, ску́рчваць;
2. (сцеплять крюками) спец. скруко́ўваць, счэ́пліваць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
суту́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; незак.
Злёгку згінаць спіну; горбіцца. Багдановіч, як і Чэхаў, таксама быў, бадай, вышэй чым сярэдняга росту, злёгку сутуліўся, канфузліва пакашліваў. «Полымя». // Станавіцца згорбленым. Шырокія плечы сутуліліся і нельга было зразумець — ад старасці яны ці ад працы. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фальцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; незак., што.
Спец.
1. Рабіць фальц (у 1, 2 знач.). Фальцаваць аконныя рамы. □ [Раман Раманавіч:] — У нас механізацыя: машынамі габлюем, пілуем, фальцуем. Дубоўка.
2. Згінаць, згортваць папяровы аркуш у адпаведным парадку. Я апрацоўваў заметкі, збіраў падпіску, фальцаваў газеты, хадзіў на вёрстку ў друкарню. Скрыган.
[Ад ням. falzen — складваць, згібаць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
згіна́цца несов.
1. в разн. знач. сгиба́ться;
2. корёжиться, гну́ться, коро́биться;
1, 2 см. сагну́цца 1, 2;
3. страд. сгиба́ться; см. згіна́ць 1
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Пло́іць ’завіваць валасы’ (брасл., Сл. ПЗБ; Бяльк.), плойка ’шчыпцы, якімі накручваюць валасы’, ’прычоска, аздобленая такімі шчыпцамі’ (ТСБМ; брасл., Сл. ПЗБ). З рус. плои́ть ’завіваць валасы, укладваць бялізну падчас прасавання’, плой ’складкі, хвальбоны’, якія з франц. ployer ’згінаць, складваць’ < лац. plicāre ’тс’, магчыма, праз нідэр. plooien ’укладваць складкамі’ (Фасмер, 3, 284).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)