съёживаться

1. (корчиться) ску́рчвацца, згіна́цца;

2. (корчиться, сжиматься) ску́рчвацца, згіна́цца; сціска́цца;

3. (морщиться) мо́ршчыцца, змо́ршчвацца; см. съёжиться;

4. страд. ску́рчвацца, згіна́цца; сціска́цца; мо́ршчыцца, змо́ршчвацца; см. съёживать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пагі́бель², -і, ж.

У выразах: у тры пагібелі гнуцца (сагнуцца) (разм.) —

1) вельмі нізка згінацца (сагнуцца);

2) перан. празмерна ўгоднічаць перад кім-н.; гнуць у тры пагібелі каго (што) — вельмі жорстка ўціскаць, прыгнятаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

искорёживаться разг. караба́ціцца; круці́цца; скру́чвацца; гну́цца, згіна́цца; крыві́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

залубяне́ць, ‑ее; зак.

Разм. Стаць цвёрдым, нягнуткім, каляным. Сівер абдаў .. [Рамана] парошай; адразу залубянела вопратка, не сталі згінацца рукі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разныкаць ’вымусіць часта згінацца’ (Юрч. СНЛ). Да ны́каць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нягі́бкі, ‑ая, ‑ае.

1. Няздольны лёгка гнуцца, згінацца; пруткі. Нягібкі дрот. Нягібкае вецце. // перан. Бедны на адценні, невыразны (пра голас, мову і пад.).

2. перан. Які няўмела, марудна рэагуе на пэўныя абставіны, умовы. Нягібкі розум. Нягібкая палітыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нягну́ткі, ‑ая, ‑ае.

Які не можа згінацца, гнуцца. На кароткіх прывалах [салдаты] падалі ў снег, скручвалі нягнуткімі пальцамі цыгаркі. Марціновіч. Нават дзядзька Каленік з маўклівым Фрэдам знялі чорныя, нягнуткія, быццам бляшаныя, фартухі і дапамагалі збіраць сцены дома. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кле́пы: клепое дрэво ’крывое дрэва’ (Маш.). Рэгіянальны балтызм. Параўн. літ. klyptiзгінацца, скрыўляцца’ (Лекс. Палесся, II).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кукшу́т ’жмуркі (назва гульні)’. Параўн. літ. kuktiзгінацца’ (Сл. паўн.-зах., 2, 563). Параўн. яшчэ літ. kukštuoti ’хутаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гну́цца, гну́ся, гне́шся, гне́цца; гнёмся, гняце́ся, гну́цца; гніся; незак.

1. Прымаць дугападобную, выгнутую форму; схіляцца.

Дрэвы г. да зямлі.

Чалавек гнецца ад цяжкай ношы.

2. Рабіцца няроўным; згінацца.

Ліст жалеза добра гнецца.

3. перан. Траціць стойкасць, паддавацца чыйму-н. уздзеянню.

Г. перад панам.

|| зак. пагну́цца, 1 і 2 ас. адз. звычайна не ўжыв., -гне́цца; -гнёмся, -гняце́ся, -гну́цца і сагну́цца, -гну́ся, -гне́шся, -гне́цца; -гнёмся, -гняце́ся, -гну́цца; -гніся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)