стро́йность
1. згра́бнасць, -ці ж.; стро́йнасць, -ці ж.;
2. зла́джанасць, -ці ж., стро́йнасць, -ці ж.;
3. стро́йнасць, -ці ж.; см. стро́йный;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
изы́сканность то́нкасць, -ці ж., вы́танчанасць, -ці ж.; даліка́тнасць, -ці ж.; элега́нтнасць, -ці ж.; згра́бнасць, -ці ж.; см. изы́сканный 2;
изы́сканность вку́са то́нкасць (вы́танчанасць, даліка́тнасць) гу́сту;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
тка́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Група аднародных, звязаных паміж сабой клетак, якія выконваюць у арганізме адну і тую ж функцыю. Тлушчавая тканка. Мышачная тканка.
2. Тое, што і тканіна (у 2 знач.). Паэт.., клапоцячыся пра зладжанасць і зграбнасць свайго твора нават у прыватнасцях, скараціў нямала пейзажных уставак, калі яны штучна разрывалі жывую тканку апавядання. Бугаёў.
•••
Злучальная тканка — тканка жывёльнага арганізма (сухажылле, звязкі і пад.), якая змяшчае вялікую колькасць міжклетачнага рэчыва і выконвае апорную, пажыўную і ахоўную функцыю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спако́йнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць спакойнага. Свежасць твару, кругласць шчок, спакойнасць вачэй, зграбнасць стану, сілу — усё тое, што яна з гадамі непрыкметна, паволі траціла на сваёй дарозе жыцця, усё гэта да крупінкі, да крошачкі знаходзіла ў сваіх дзецях. Дамашэвіч.
2. Адсутнасць шуму, спакой, цішыня. Гарадскі шолам, які спаткаў яго на вакзале і праводзіў да Петрусёвай кватэры, змаўкаў. Забірала спакойнасць бяспечнага прытулку. Гартны.
3. Спакойны стан чалавека, адсутнасць хвалявання, трывогі. У маці знікла ранейшая спакойнасць, самавітасць. Асіпенка. Збліжала яго з Быстровым спакойнасць і вытрымка ў баі. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)