перавыда́так, -тку, мн. -ткі, -ткаў, м.

Тое, што выдаткавана звыш нормы, плана; перарасход.

Дапушчаны вялікі п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падхалту́рыць

‘выканаць іншую працу звыш асноўнай; недобрасумленна выканаць што-небудзь’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падхалту́ру падхалту́рым
2-я ас. падхалту́рыш падхалту́рыце
3-я ас. падхалту́рыць падхалту́раць
Прошлы час
м. падхалту́рыў падхалту́рылі
ж. падхалту́рыла
н. падхалту́рыла
Загадны лад
2-я ас. падхалту́р падхалту́рце
Дзеепрыслоўе
прош. час падхалту́рыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

набу́хаць, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго (разм.).

Наліць больш, чым трэба, звыш меры.

Н. вады ў цэбар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазапла́навы, -ая, -ае.

Які не ўваходзіць у план, які выконваецца звыш плана.

Пазапланавае заданне.

|| наз. пазапла́навасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазачарго́вы, -ая, -ае.

Які робіцца, праводзіцца па-за чаргой ці звыш чаргі.

П. сход.

|| наз. пазачарго́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падхалту́рваць

‘час ад часу займацца іншай працай звыш асноўнай; час ад часу недобрасумленна працаваць’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. падхалту́рваю падхалту́рваем
2-я ас. падхалту́рваеш падхалту́рваеце
3-я ас. падхалту́рвае падхалту́рваюць
Прошлы час
м. падхалту́рваў падхалту́рвалі
ж. падхалту́рвала
н. падхалту́рвала
Загадны лад
2-я ас. падхалту́рвай падхалту́рвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час падхалту́рваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перарасхо́даваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; -даваны; зак. і незак., што.

Выдаткаваць (выдаткоўваць) звыш нормы, плана і пад.

П. фонд заработнай платы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звыш...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае перавышэнне якой-н. меры, мяжы, самую высокую ступень чаго-н., напр.: звышкамплектны, звышметкі, звыштрывалы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экстра..., прыстаўка.

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па знач. словам «найвышэйшы», «звыш», «па-за», «дадаткова», напр.: экстраклас, экстраардынарны, экстразанальны, экстрапошта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абапі́цца, -п’ю́ся, -п’е́шся, -п’е́цца; -п’ёмся, -п’яце́ся, -п’ю́цца; -пі́ўся, -піла́ся, -ло́ся; зак.

Напіцца чаго-н. звыш меры.

А. півам.

|| незак. абапіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)