Лаві́на ’снежны абвал’, ’імклівая, нястрымная маса каго- або чаго-небудзь’ (ТСБМ, ТС), ляві́на ’тс’ (Яруш.) праз польск. lawina ці рус. лавина з ням. Lawine < рэтарам. lavina < с.-вяк.-лац. labīna/lavīna < lāborзвальвацца, падаць’ (Клюге₁₇, 427–428; Фасмер, 2, 444; Махэк₂, 322; Слаўскі, 4, 81).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ссыпа́ться

1. ссыпа́цца;

2. перен. (падать, срываться откуда-л.), прост. скіда́цца, зва́львацца;

3. страд. ссыпа́цца; см. ссыпа́тьII;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сва́ливатьсяII несов. (к сваля́ться)

1. (получаться в результате валяния) зва́львацца;

2. (о волосах, шерсти) разг. калду́ніцца, збіва́цца, ля́мчыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поверга́ться

1. уст. валі́цца, па́даць; ру́шыцца;

2. перен. упада́ць; (погружаться) апуска́цца; аго́ртвацца (чым);

3. страд. зва́львацца, валі́цца; кі́дацца; кла́сціся; звярга́цца, зрына́цца; перамага́цца, адо́львацца; прыво́дзіцца; наганя́цца; аго́ртвацца; см. поверга́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вали́ться несов.

1. в разн. знач. валі́цца;

с тре́ском вали́лись дере́вья з трэ́скам валі́ліся дрэ́вы;

ша́пка ва́лится с головы́ ша́пка ва́ліцца з галавы́;

воз ва́лится на́ бок воз ва́ліцца на бок;

забо́р ва́лится плот ва́ліцца;

3. страд. валі́цца; зва́львацца; см. вали́тьI;

вали́ться из рук валі́цца з рук;

вали́ться с ног валі́цца з ног.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шлёпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. каго-што, па чым і чым. Гучна, з шумам пляскаць, удараць плазам чым‑н. мяккім, гнуткім па чым‑н. мяккім, вадкім, вільготным. На супрацьлеглым баку азярка каровы пазалазілі па самыя жываты ў ваду і ляніва шлёпалі сябе мокрымі хвастамі па баках. Карпюк. Даніла марудна і нязграбна шлёпае вёсламі па вадзе, а бераг паволі адсоўваецца разам з людзьмі. Карамазаў. // каго. Біць, пляскаць каго‑н. рукой, далонню (звычайна злёгку, нямоцна). Маня набірала ў прыгаршчы вады і са смехам палівала на хлопчыка, лёгенька шлёпала яго па тоўстых ручках. Васілевіч. // што. Разм. Кідаць, шпурляць што‑н. мяккае, вільготнае ці што‑н. плазам. Звыклым запаволеным рухам, нават не пазіраючы, куды выпроствае руку, бярэ [Зіна] цёплыя кавалкі мяса з вялікай сіняй міскі, што стаіць на ўслоне між ёй і Марутай, шлёпае іх на днушка і скоранька рэжа. Кудравец.

2. Разм. Тое, што і шлёпацца. Звіняць над панадворкам жукі, шлёпаюць аб сцяну, покаюць на дол, — Выжлятніку пад ногі. Пташнікаў.

3. Разм. Утвараць невыразны, глухі, прыглушаны гук пры ўдары, падзенні, хадзе, сутыкненні і пад. Абгрызаючы і абсмоктваючы косці, .. [Суконка] так цмокаў і шлёпаў тоўстылі, шырокімі губамі, што не вытрымліваў нават Чорны Фомка. Паслядовіч. Толькі чуваць было, як шлёпалі па падлозе матчыны босыя ногі. Сачанка. // Утвараць шум, глухія гукі, ідучы, едучы і пад. па вадзе, балоце, гразі і пад. Ногі шлёпаюць па мокрым тратуары, больш як трэба згінаючыся ў каленях. Скрыган. Шлёпаў Грыцко мокрымі ботамі па балоце і ўсё думаў: добра ён зрабіў, што расказаў Святлане нешта падобнае на байку, ці нядобра? Кулакоўскі.

4. Разм. Спадаць, звальвацца (пра вялікі або разношаны абутак). Туфлі шлёпаюць.

5. Разм. Ісці, хадзіць, крочыць. Канём прасілі па чарзе. Адзін сядзеў у санях, двое шлёпалі пехатою. Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)