шпіяна́ж, -у, м.

Выведванне, збіранне або выкраданне звестак, якія складаюць ваенную або дзяржаўную тайну, для перадачы іх іншай дзяржаве.

Пайсці пад трыбунал за ш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акумуля́цыя, ‑і, ж.

Спец. Збіранне. накапленне, канцэнтраванне. Акумуляцыя энергіі. Акумуляцыя капіталу.

[Лац. accumulatio — накапленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вадазбо́р, ‑у, м.

1. Збіранне, накапленне вады.

2. Плошча, з якой рака збірае ваду; басейн. Вадазбор ракі Прыпяці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эмфізе́ма, ‑ы, ж.

Спец.

1. Збіранне паветра ў якіх‑н. органах, тканках арганізма. Падскурная эмфізема.

2. Хваравітае павелічэнне аб’ёму лёгкіх. Эмфізема лёгкіх.

[Грэч. emphýsēma — уздуцце.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нака́пливание збіра́нне, -ння ср.; набыва́нне, -ння ср., прымнажэ́нне, -ння ср.; эк. накапле́нне, -ння ср., збіра́нне, -ння ср.; см. нака́пливать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

збіра́льніцтва, ‑а, н.

1. Разм. Збіранне калекцыі (калекцый); калекцыянерства. Захапіцца збіральніцтвам.

2. Здабыванне сродкаў існавання шляхам збірання (ягад, грыбоў і інш.). Збіральніцтва дрэнна забяспечвала патрэбы людзей у харчаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дазбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Скончыць збіранне чаго‑н.; поўнасцю сабраць. Дазбіраць ягады.

2. і чаго. Сабраць тую колькасць чаго‑н., якой не хапала. Дазбіраць матэрыялу для даследавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скола́чивание

1. збіва́нне, -ння ср.;

2. перен. арганізо́ўванне, -ння ср., згурто́ўванне, -ння ср., збіра́нне, -ння ср.;

3. збіра́нне, -ння ср.; см. скола́чивать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

взима́ние збіра́нне, -ння ср.; (взыскание) спагна́нне, -ння ср., сы́скванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

набира́ние

1. набіра́нне, -ння ср.;

2. збіра́нне, -ння ср.; см. набира́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)