смущённый

1. прич. засаро́млены; збянтэ́жаны;

2. прич. усхвалява́ны; см. смути́ть;

3. прил. сарамлі́вы, збянтэ́жаны; усхвалява́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

атарапе́лы, ‑ая, ‑ае.

Збянтэжаны, разгублены. // Які выяўляе збянтэжанасць, разгубленасць. Атарапелы выгляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расте́рянный​II прил. збянтэ́жаны, разгу́блены; см. растеря́ться​II.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недоуме́нный неўразуме́лы; (изумлённый) здзі́ўлены; (растерянный) збянтэ́жаны, разгу́блены;

недоуме́нный взгляд неўразуме́лы (здзі́ўлены, збянтэ́жаны) по́гляд;

недоуме́нный вопро́с неўразуме́лае (дзі́ўнае, няя́снае) пыта́нне;

недоуме́нное молча́ние збянтэ́жанае маўча́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ошара́шенный

1. ашало́млены, аглу́шаны;

2. збянтэ́жаны, збі́ты з панталы́ку; см. ошара́шить;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засаро́млены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад засароміць.

2. у знач. прым. Які засароміўся; збянтэжаны. Засаромленая, [Нэлька] ніяк не магла падняць галавы. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піло́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пілота. Пятрусь вылез з пілоцкай кабіны крыху збянтэжаны — ён не чакаў, што яго будзе сустракаць усё сяло. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашало́млены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад ашаламіць.

2. у знач. прым. Збянтэжаны, разгублены. Рая ўзяла з буфета вафлю, здзіўлена, пільна паглядзела на ашаломленага бацьку. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́гляд, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Накіраванасць зроку на каго-, што-н.

Кінуць п. на каго-, што-н. (хутка паглядзець). З першага погляду або на першы п. (паводле першага ўражання). Абвесці поглядам (ацэньваючы, агледзець).

2. Выраз вачэй.

Ласкавы п.

Збянтэжаны п.

3. перан. Думка, меркаванне, пункт гледжання.

Навуковыя погляды.

Падзяляць чые-н. погляды.

На мой п. (на маю думку).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

варо́тцы, ‑аў; адз. няма.

1. Памянш. да вароты; невялікія вароты.

2. Уваход у двор пры варотах або пры браме; брамка, веснічкі. Тут пачуўся званок, бразнулі варотцы і з’явіўся збянтэжаны Уладзімір Кавальскі. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)