падбры́ць, ‑брыю, ‑брыеш, ‑брые; зак., што.

Пабрыць, збрыць з бакоў або па краях. Падбрыць вусы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згалі́ць, згалю, зголіш, зголіць; зак., што.

Зрэзаць брытвай (валасы); збрыць. [Міронаў] узяў кавалачак люстэрка, брытву.. і згаліў свае заліхвацкія чорныя вусы. Гарбук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Няўзо́ра (неўзора) ’нелюдзь’, неўзбрысты ’нелюдзімы’ (Ян.), няўзоркі (невзоркій) ’які мае суровы погляд; слепаваты; неадукаваны’, няўзорысты (невзористый) ’змрочны; непрыгожы’, няўзорыца (невзорица) ’чалавек з непрыемным поглядам’ (Нас.). Да ўзірацца, збрыць (гл.), параўн. неўзгляд ’пануры чалавек, які не глядзіць у вочы’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)