недапла́та, ‑ы, ДМ ‑лаце, ж.

Няпоўная выплата. Недаплата за працу. // Недаданая частка плацяжу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абдзіра́лаўка, ‑і, ДМ ‑лаўцы, ж.

Разм. Вымаганне непамерна высокай платы (за працу, паслугі, тавар і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пра́ца, -ы, ж.

1. Чалавечая дзейнасць, накіраваная на стварэнне пры дапамозе прылад вытворчасці матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, неабходных для жыцця людзей.

Фізічная п.

Разумовая п.

Людзі працы (працоўныя; высок.). Падзел працы.

Прылады працы.

2. Работа, занятак.

Цяжкая сялянская п.

Аплаціць за працу.

3. мн. -ы, прац. Вынік разумовай дзейнасці, твор.

Навуковая п.

Спіс друкаваных прац.

4. Тое, што і работа (у 3 знач.).

Хадзіць на працу.

|| прым. працо́ўны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Працоўная кніжка (дакумент аб працоўным стажы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Куме́ць ’кавалак зямлі, які атрымаў селянін за працу’ (Яшк.). Гэта значэнне, зафіксаванае на Ваеншчыне, суадносіцца з кумець (гродз.) ’жменя’, якое запазычана з літ. kumšte ’кулак’ (Цыхун, Лекс. балтызмы, 52). Параўн. Лаўчутэ, Балтизмы, 46.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саіска́нне, ‑я, н.

Імкненне атрымаць якое‑н. званне, прэмію і пад. за навуковую працу або за мастацкі твор. Саісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук. Вылучэнне кнігі на саісканне прэміі ВЛКСМ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аплаці́ць, аплачу, аплаціш, аплаціць; зак., што.

Аддаць грошы за што‑н., у замен чаго‑н.; пакрыць якія‑н. выдаткі. Аплаціць працу. // Пагасіць што‑н., заплаціўшы адпаведную суму грошай. Аплаціць рахунак. // Даць плён, аддзячыць. [Кукуруза] добра аплаціла хлебаробам за іх працу. «Звязда». // перан. Страціць што‑н. (жыццё, шчасце і пад.) у імя чаго‑н. [Зарэччы:] Зарына! Ты лёс мой адзіны!.. Гатоў за цябе я памерці, Каханне жыццём аплачу! Бачыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нявы́хад, ‑у, М ‑дзе, м.

Няяўка на працу, прагул. Спазненні альбо нявыхад на работу без уважлівых прычын тут [у «Рассвеце»] лічылі за надзвычайнае здарэнне. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адгу́л, ‑у, м.

Водпуск, які даецца за звышурочную працу, дзяжурства. А тым часам Язэп Кулінчык зачасціў да сваіх. То ў яго заданне ад рэдакцыі, то выхадны дзень, то адгул за дзяжурства. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працэнто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.

Разм. Налічэнне аплаты за працу натурай або грашамі ў памеры некалькіх працэнтаў ад зробленага. За бульбу працэнтоўку даюць. З дзесяці пудоў — пуд. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Саіска́льнік ’удзельнік конкурсу на атрыманне чаго-небудзь’, ’той, хто рыхтуецца да атрымання вучонай ступені за навуковую працу або вучонага звання’ (ТСБМ). Частковая калька (бел. суф. ‑(а)льнік) рус. соиска́тель ’тс’ < искать ’шукаць’, параўн. Крукоўскі, Уплыў, 124 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)