зачэ́рпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.
Разм. Тое, што і зачэрпнуць. Гарбачэня разагнуў асаку і хацеў пілоткай зачэрпаць вады, але там нават простым вокам льга было разгледзець нейкую машкару і пацяруху. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жме́ня, -і, мн. -і, жмень, ж.
1. Далонь і пальцы рукі, складзеныя так, каб імі можна было зачэрпнуць або ўтрымаць што-н.
Зачэрпваць жменяй.
2. Колькасць чаго-н., што змяшчаецца ў складзеную так руку.
Ж. мукі.
3. перан., чаго. Зусім невялікая колькасць каго-, чаго-н.
Ж. сена.
◊
Поўнай жменяй — шчодра, не шкадуючы.
|| памянш. жме́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.
Засталася ж. байцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
засілі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.
Разм.
1. Злавіць у сіло. Засіліць птушку.
2. Павесіць. — Цару і ўсім яго паслугачам гэтак насаліў, што яны жыўцом мяне з’елі б або на горкай асіне засілілі б. Сабаленка.
3. Абл. Зачэрпнуць. Махорка, нагнуўшыся, засіліў жменяй ваду і плюхнуў сабе на шчокі. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жме́ня, ‑і, ж.
1. Далонь і пальцы рукі, складзеныя так, каб імі можна было зачэрпнуць або ўтрымаць што‑н. Віктар падбег да балота, зачэрпнуў у жменю вады, змяшаў і пяском і прынёс Мірону. Маўр. Волька з задавальненнем расцёрла ў жмені колас, панюхала, паспрабавала на зуб. Васілевіч.
2. Колькасць чаго‑н., што змяшчаецца ў далоні са сціснутымі пальцамі. Васіліна паднялася да бункера і, перагнуўшыся цераз борт, зачэрпнула жменю зерня. Хадкевіч. // Пучок сарваных, зжатых раслін, які можна абхапіць далонню і пальцамі. Сухія, ломкія, спелыя сцёблы жменя за жменяю клаліся на перавяслы. Мележ.
3. перан. Нязначная колькасць, нямнога каго‑, чаго‑н. Туліцца каля платоў Жменя худых цялят. Танк.
•••
Поўнай жменяй — шчодра, не шкадуючы. У сонцы дзён, у зорнасці начэй Я сеяў іскры сэрца поўнай жменяй. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)