замолка́ть несов., прям., перен. замаўка́ць, змаўка́ць; (затихать) заціха́ць, сціха́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мо́ўкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.

Заціхаць, замаўкаць. Тым часам сяло моўкла, ноч усё глыбей і цяжэй насядала на зямлю. Колас. У цесных долах Гвадарамы Каторы дзень не моўкне бой. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Моўкнуцьзаціхаць, замаўкаць’ (ТСБМ, Яруш.), укр. мовкнути, рус. (у)молкнуть ’тс’, ст.-рус.-ц.-слав. умълкнути ’здранцвець’, каш. rąka umåłkla ’рука здранцвела’, валаш. mĺknuť ’тс’, польск. milknąć, в.-луж. mjelknuć, чэш. mlknouti, славен. zamólkniti, балг. млъкна. Прасл. mьlknǫti. Да маўча́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

глу́хнуць, -ну, -неш, -не; глух, глу́хла; -ні; незак.

1. Станавіцца глухім (у 1 знач.).

2. Заціхаць, слабець, знікаць.

Шум глухне.

Матор глухне.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Дзічэць, зарастаць пустазеллем.

Цыбуля без догляду глухне ад травы.

4. перан. Паступова слабець або знікаць.

Пачуцці з часам глухнуць.

|| зак. заглу́хнуць, -не; заглу́х, -хла (да 2—4 знач.) і аглу́хнуць, -ну, -неш, -не; аглу́х, -хла; -ні (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарла́сты, ‑ая, ‑ае.

Разм. З гучным крыклівыя голасам; галасісты. Спяваў гарласты певень, адзін перад другім захлёбваліся брэхам сабакі. Васілевіч. Кожны дзень на дварэ школы высокі гарласты афіцэр муштраваў салдат, якія ахоўвалі майстэрню. Пятніцкі. // Які любіць пакрычаць, паспрачацца. [Дзяк] быў крыклівы, гарласты і сваё права бараніў з такім жарам, што толькі Тарас Іванавіч Шырокі, стукнуўшы кулаком-малатком перад носам Памахайліка, наводзіў на яго страх і змушаў заціхаць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. тлух, ‑ла; незак.

1. Траціць здольнасць чуць, станавіцца глухім. Глухнуць ад выбухаў.

2. Заціхаць, станавіцца нячутным (пра гукі). Гулкі стрэл коціцца па Прыпяці і глухне ў прыбярэжных травах і чаротах. Колас. // Пераставаць дзейнічаць, працаваць (пра механізмы). Матор глухне.

3. Зарастаць, дзічэць. Пасевы глухнуць ад пустазелля.

4. перан. Паступова слабець або знікаць. З цягам часу пачуцці глухнуць. // Прыціхаць, канчацца. Бой глухне. □ За тыдзень добрае пагоды Праходзіць, глухне касавіца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парадзе́ць, ‑ее; зак.

Стаць радзейшым, менш частым. Калісьці дрэвы абступалі ўвесь шлях, а цяпер яны вельмі парадзелі. Грамовіч. Грымоты неўзабаве пачалі аддаляцца і заціхаць, дождж парадзеў, і навокал пасвятлела. Сіняўскі. Леў Раманавіч канчаткова пераканаўся, што вельмі пастарэў: парадзелі валасы, паблеклі вочы. Асіпенка. // Паменшыцца па колькасці. Кінулася ў вочы, як парадзелі за ноч падраздзяленні. Мележ. Касяк гусей над борам парадзеў. Барадулін. // Стаць празрыстым, менш густым. Калі больш павіднела і туман парадзеў, стаў відаць супроцьлеглы бераг. Шамякін. Дзесьці далёка на ўсходзе пачынаўся золак, і ледзь-ледзь парадзела цемра. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)