ке́льты, -аў, адз. кельт, -а, М -льце, м.

Група старажытных плямёнаў індаеўрапейскай моўнай сям’і, якія насялялі тэрыторыю Заходняй Еўропы.

|| прым. ке́льцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вестэрнізава́ць

‘змяніць (змяняць) паводле ўзораў заходняй цывілізацыі каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вестэрнізу́ю вестэрнізу́ем
2-я ас. вестэрнізу́еш вестэрнізу́еце
3-я ас. вестэрнізу́е вестэрнізу́юць
Прошлы час
м. вестэрнізава́ў вестэрнізава́лі
ж. вестэрнізава́ла
н. вестэрнізава́ла
Загадны лад
2-я ас. вестэрнізу́й вестэрнізу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час вестэрнізу́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вестэрнізава́ць

‘змяніць (змяняць) паводле ўзораў заходняй цывілізацыі каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вестэрнізу́ю вестэрнізу́ем
2-я ас. вестэрнізу́еш вестэрнізу́еце
3-я ас. вестэрнізу́е вестэрнізу́юць
Прошлы час
м. вестэрнізава́ў вестэрнізава́лі
ж. вестэрнізава́ла
н. вестэрнізава́ла
Загадны лад
2-я ас. вестэрнізу́й вестэрнізу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час вестэрнізава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

засце́нак¹, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м. (гіст.).

Невялікае сельскае паселішча дробнай шляхты на землях Заходняй Беларусі.

Даводзілася бываць у засценку Язвіны.

|| прым. засцянко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прынц, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тытул члена каралеўскага дома (у Заходняй Еўропе), а таксама асоба, якая носіць гэты тытул.

|| ж. прынцэ́са, -ы, мн. -ы, -цэ́с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

КПЗБ нескл., ж., ист. (Камуністы́чная па́ртыя Захо́дняй Белару́сі) КПЗБ (Коммунисти́ческая па́ртия За́падной Белору́ссии)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карабіне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У Заходняй Еўропе і Расіі да сярэдзіны 19 ст.: узброены карабінам салдат-стралок.

2. Жандар у Італіі.

|| прым. карабіне́рны, -ая, -ае.

К. полк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крывічы́, -о́ў, адз. крывіч, -а́, м.

Усходнеславянскае племянное аб’яднанне ў 6—10 стст., якое займала тэрыторыю ў вярхоўях Заходняй Дзвіны, Дняпра і Волгі.

Полацкія к.

|| прым. крыві́цкі, -ая, -ае.

Крывіцкія курганы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сеньяры́я, ‑і, ж.

Гіст.

1. У сярэднія вякі ў Заходняй Еўропе — вобласці, якая належала сеньёру (у 1 знач.).

2. У сярэднія вякі ў Заходняй Еўропе — выбарны орган дзяржаўнай улады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фія́кр, ‑а, м.

Наёмны лёгкі экіпаж у гарадах Заходняй Еўропы.

[Фр. fiacre.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)