запі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Замінка, затрымка ў гаворцы, выкліканая цяжкасцю ў падборы слоў, у вымаўленні.

Адказаць урок без запінкі (гладка, бойка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крэціні́зм, -у, м.

1. Від эндакрыннага захворвання — адставанне, затрымка фізічнага і псіхічнага развіцця, абумоўленыя парушэннем функцый шчытападобнай залозы і галаўнога мозга (спец.).

2. перан. Тупасць, разумовая абмежаванасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недаразвіццё, ‑я, н.

Недастатковае развіццё, затрымка ў развіцці каго‑, чаго‑н. Недаразвіццё крылаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заколо́дить / заколо́дило безл., прост. зда́рылася затры́мка, засто́парыла.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зато́р, -у, м.

Затрымка ў руху ад скучанасці людзей, транспарту або іншых прадметаў, што перамяшчаюцца ў адным напрамку.

На скрыжаванні дарог утварыўся з.

З. лёду на рацэ.

|| прым. зато́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запо́зненасць, ‑і, ж.

Затрымка, спазненне. Запозненасць у скліканні сходу атрымалася ад таго, што доўга не ўдавалася адшукаць .. хаты. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заде́ржка затры́мка, -кі ж.;

без заде́ржки без затры́мкі, своечасо́ва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перавалоказатрымка, замаруджванне’ (Нас.). Аформленае па-беларуску рус. проволо́чка ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

засто́й, -ю, м.

1. Спыненне, затрымка ў руху, функцыянаванні чаго-н.

З. крыві ў лёгкіх.

З. у правах.

Плацяжы знаходзяцца ў застоі.

2. Час пасіўнага, вялага стану грамадскага жыцця, думкі.

З. эканомікі.

З. у духоўным развіцці.

|| прым. засто́йны, -ая, -ае.

Застойная вада.

З. перыяд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зами́нка разг. замі́нка, -кі ж., затры́мка, -кі ж., перашко́да, -ды ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)