застрахава́ны і застрахо́ваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад застрахаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перастрахава́ць, -раху́ю, -раху́еш, -раху́е; -раху́й; -рахава́ны; зак., каго-што.

Застрахаваць зноў.

П. сваю маёмасць.

|| незак. перастрахо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перастрахо́ўванне, -я, н. і перастрахо́ўка, -і, ж.

|| прым. перастрахо́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хеджы́раваць

застрахаваць (страхаваць) рызыкі страты грошай (напр., хеджыраваць рызыкі)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. хеджы́рую хеджы́руем
2-я ас. хеджы́руеш хеджы́руеце
3-я ас. хеджы́руе хеджы́руюць
Прошлы час
м. хеджы́раваў хеджы́равалі
ж. хеджы́равала
н. хеджы́равала
Загадны лад
2-я ас. хеджы́руй хеджы́руйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час хеджы́руючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хеджы́раваць

застрахаваць (страхаваць) рызыкі страты грошай (напр., хеджыраваць рызыкі)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. хеджы́рую хеджы́руем
2-я ас. хеджы́руеш хеджы́руеце
3-я ас. хеджы́руе хеджы́руюць
Прошлы час
м. хеджы́раваў хеджы́равалі
ж. хеджы́равала
н. хеджы́равала
Загадны лад
2-я ас. хеджы́руй хеджы́руйце
Дзеепрыслоўе
прош. час хеджы́раваўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пазастрахо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Застрахаваць усё, многае або ўсіх, многіх. Пазастрахоўваць маёмасць. Пазастрахоўваць жывёлу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перастрахава́цца, ‑страхуюся, ‑страхуешся, ‑страхуецца; зак.

1. Застрахавацца нанава.

2. перан. Праявіць празмерную асцярожнасць у якой‑н. справе, каб знізіць адказнасць за дапушчаныя памылкі, застрахаваць сябе ад няўдач, дрэнных вынікаў і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самастрахо́ўшчык, ‑а, м.

Разм. Той, хто праяўляе празмерную асцярожнасць у чым‑н., каб застрахаваць сваю асобу ад адказнасці за непажаданы вынік. [Гарлахвацкі:] Каб я быў такі самастрахоўшчык, як іншыя, дык мог бы прапанаваць вам [Чарнавусу] падаць заяву аб уходзе. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

застрахава́цца, ‑страхуюся, ‑страхуешся, ‑страхуецца; зак.

1. Застрахаваць сябе, сваю маёмасць. Застрахавацца на пяць год.

2. перан. Засцерагчы сябе ад небяспекі, ад чаго‑н. непрыемнага. Думкі [Саўкі] ідуць па двух асноўных лініях: першая — як практычна звязацца з партызанамі і другая — як застрахавацца ад іх на ўсякі выпадак. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)