пазасмо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Засмаліць, апрацаваць смалой усё, многае. Пазасмольваць лодкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засмо́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. засмольваць — засмаліць 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абаткну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., што.
1. Заткнуць чым-н. дзіркі, шчыліны і пад.
А. пазы мохам.
А. і засмаліць лодку.
2. Абгарадзіць што-н., абсадзіць што-н., наўтыкаўшы галінак або палак, абкружыць чым-н. уваткнутым.
А. галінкамі градку.
|| незак. абтыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абаткну́ць, ‑ткну, ‑ткнеш, ‑ткне; ‑ткнём, ‑ткняце; зак., што.
1. Заткнуць, заканапаціць чым‑н. дзіркі, пазы і пад. Абаткнуць сцены мохам. Абаткнуць і засмаліць лодку.
2. Абгарадзіць, абсадзіць што‑н., наўтыкаўшы галінак або палак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усмалі́ць 1, усмалю, усмаліш, усмаліць; зак., што.
Разм. Добра засмаліць што‑н. Усмаліць лодку.
усмалі́ць 2, усмалю, усмаліш, усмаліць; зак.
Разм. Моцна ўдарыць, стукнуць чым‑н. — Хто там? Стой, а то як усмалю! — крыкнуў на ўвесь голас Бобрык і скочыў убок. Дуброўскі. // Стрэліць. Гэта дзядзька Адам усмаліў дуплетам са сваёй дубальтоўкі па ваўках, якія падкрадаліся да яго будана. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выцяць, вытнуць, ударыць, стукнуць / чым-небудзь лёгкім: пляснуць, сцебануць, сцёбнуць, хвастануць, хвасянуць, хвоснуць, ляснуць / нагою (пра капытных жывёл): убрыкнуць; спляжыць, апляжыць, грукнуць, бэцнуць, бацнуць, трахнуць, гакнуць, гахнуць, ахнуць, трэснуць, дзеўбануць, заехаць, з'ехаць, змазаць, уляпіць, урэзаць, агрэць, загрэць, угрэць, жарнуць, смальнуць, засмаліць, тузануць, улупіць, лупянуць, свіснуць (разм.) / чым-небудзь цяжкім: сунуць, садануць, гваздануць, гвазнуць, звездануць, джвугнуць (разм.) / чым-небудзь лёгкім: пацягнуць, перацягнуць, паласнуць, шлёгнуць, шлёпнуць, шлягануць, сперазаць, аперазаць, шмаргануць, хлестануць, хлыснуць, джгануць (разм.) / па твары: аплявушыць (разм.); грунуць, збабоўчыць, кашкануць (абл.); даць, пачаставаць, секануць, пекануць (перан.) □ заляпіць аплявуху
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)