сямізара́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае сем зарадаў. Як хапіў Васіль свой ладны Самапал сямізарадны, Як прыцэліўся ён: п-пух! Ад вароны — толькі пух. Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паля́рны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да полюса (у 1 і 2 знач.), звязаны з дзейнасцю на полюсе, каля полюса.
П. клімат.
Палярная станцыя.
Палярныя групы атамаў.
2. перан. Цалкам супрацьлеглы каму-, чаму-н. (кніжн.).
Палярныя погляды.
3. Звязаны з наяўнасцю дадатных ці адмоўных зарадаў (спец.).
Палярныя групы атамаў.
|| наз. паля́рнасць, -і, ж. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
канве́кцыя, ‑і, ж.
Перанос цяпла або электрычных зарадаў у выніку перамяшчэння навакольнага асяроддзя. Канвекцыя цяпла. // Водаабмен паміж верхнімі і ніжнімі слаямі ў акіянах, морах і азёрах, выкліканы змяненнем шчыльнасці вады, рознасцю тэмператур і салёнасці.
[Ад лац. convectio — прывоз, прынясенне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
электрадына́міка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.
Раздзел фізікі, які вывучае закон руху і ўзаемадзеяння электрычных зарадаў і звязаных з імі з’яў; проціл. электрастатыка.
•••
Квантавая электрадынаміка — квантавая тэорыя электрамагнітнага поля і яго ўзаемадзеянняў з зараджанымі часціцамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́рах, -у, м.
1. Выбуховае рэчыва для вырабу зарадаў агнястрэльнай зброі.
Бяздымны п.
Трымаць п. сухім (таксама перан.: быць заўсёды гатовым да абароны). Пахне порахам (перан.: набліжаецца вайна). Пораху не выдумае (перан.: пра недалёкага чалавека; разм.).
2. перан. Пра запальчывага ці вельмі жвавага чалавека (разм.). Такі нецярплівы чалавек, словам — п.
○
Бочка з порахам — пра неадступную пагрозу, вялікую небяспеку.
Не нюхаць пораху (разм.) — не быць у баях.
Не хапае пораху (разм.) — недастаткова сіл, настойлівасці для чаго-н.
Порах дарэмна траціць (разм.) — дзейнічаць або гаварыць упустую.
|| прым. парахавы́, -а́я, -о́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паля́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да полюса (у 1 знач.). Палярныя краіны. Палярныя льды. // Уласцівы для полюса. Палярны клімат. Палярная пурга. // Звязаны з даследаваннем полюса або раёнаў, якія прылятаюць да полюса. Палярная станцыя. Палярны лётчык. // Састаўная частка некаторых батанічных або заалагічных назваў. Палярны мядзведзь. Палярная сава. Палярная вярба.
2. Спец. Звязаны з наяўнасцю дадатных або адмоўных зарадаў. Палярныя групы атамаў.
3. перан. Цалкам супрацьлеглы. Палярныя погляды.
•••
Палярнае ззянне гл. ззянне.
Палярная ноч гл. ноч.
Палярны дзень гл. дзень.
Палярны круг гл. круг.
[Ад лац. polaris — палярны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́рах, ‑у, м.
1. Выбуховае рэчыва, якое ўжываецца для вырабу зарадаў агнястрэльнай зброі. Ёсць што бараніць нам і чым бараніцца, Скала непрыступная наша граніца, І пораху хопіць у нас, і свінц[у]. Крапіва.
2. Разм. Пра вельмі жвавага, рухавага чалавека; пра вельмі запальчывага чалавека. Сярод .. [незадаволеных] быў Апанас Хмель, чалавек нецярплівы, словам — іскра, порах. Пестрак.
•••
Бяздымны порах — порах, які гарыць без дыму.
Дымны порах — выбуховая сумесь з салетры, серы і драўніннага вугалю.
Бочка з порахам гл. бочка.
Не нюхаць пораху гл. нюхаць.
Не хапае пораху гл. хапаць.
Пахне порахам гл. пахнуць.
Трымаць порах сухім гл. трымаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)