запе́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад запячы.
2. у знач. прым. Засохлы, загусцелы. На выцвілых гімнасцёрках — .. згусткі запечанай крыві. Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зарумя́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
Зрабіць румяным; выклікаць румянец. Мароз зарумяніў твар. // Запячы да з’яўлення румянай скарынкі; падрумяніць. Зарумяніць пірог.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перасма́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.
1. Пасмажыць даўжэй, чым трэба, залішне запячы. Перасмажыць мяса. Перасмажыць сала.
2. Сасмажыць, пасмажыць усё, многае. Перасмажыць усю рыбу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запя́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Саслаць, пасадзіць (у турму, астрог і пад.); запраторыць. — Куды б нас ужо запякалі цяпер, каб злавілі? Штрафною ротай не абышлося б. Брыль. [Максім:] А ты думаеш, я не ведаю, што ты з Ганецкім нашых хлопцаў у турму запякаў. Козел.
запяка́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑ае.
Незак. да запячы 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапячы́, ‑пяку, ‑пячэш, ‑пячэ; ‑пячом, ‑печаце, ‑пякуць; пр. перапёк, ‑пякла, ‑ло; заг. перапячы; зак.
1. што. Папячы больш, чым трэба, вельмі доўга, запячы вельмі моцна. Перапячы пірагі.
2. што. Спячы, папячы ўсё, многае. Перапячы ўсё цеста. Сала ўсё перапяклі.
3. што. Спячы нанава, яшчэ раз што‑н. дрэнна спечанае. Перапячы хлеб.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пераехаць, скончыць пячы (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)