Прыгро́за ’пострах’ (Нас., Яруш.). Бяссуфікснае ўтварэнне ад прыгразі́ць, што да гразі́ць (гл.), параўн. дзеепрым. прыгражо́нызапужаны’ (брасл., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зату́каны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад затукаць.

2. у знач. прым. Разм. Запужаны, прыгнечаны, забіты. Князю было прыкра, што яго чалядзінец такі затуканы і баязлівы. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зацю́каны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зацюкаць.

2. у знач. прым. Запужаны, забіты; затуканы. І шкода пакідаць сваю хату, абжытую і цёплую; шкода маўклівай зацюканай маці. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)