прыпражны́, -а́я, -о́е.
1. Такі, якога прыпрагаюць.
П. конь.
2. у знач. наз. прыпражны́, -о́га, мн. -ы́я, -ы́х, м. Конь, запрэжаны ў прыпрэжку.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тру́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Бегчы подбегам, трухам. Жвава і ахвотна трухае па першаму зазімку конь, запрэжаны ў яшчэ неаб’езджаныя сані-развалкі. Машара. Паўз аэрадром у поле бегла дарога: жвавы конік, запрэжаны ў калёсы, трухаў па ёй. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпражны́, ‑ая, ‑ое.
1. Такі, якога прыпрагаюць. Прыпражны конь.
2. у знач. наз. прыпражны́, ‑ога, м. Конь, запрэжаны ў прыпрэжку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аднако́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Прыстасаваны для ўпрагання аднаго каня; запрэжаны адным канём. Аднаконны плуг. Аднаконная фурманка.
2. Які мае аднаго каня (пра аднаасобніцкую гаспадарку).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чатырохко́нны, ‑ая, ‑ае.
У які можна запрэгчы чатырох коней; запрэжаны чатырма коньмі. На запушчанскім дзядзінцы, каля дабітай да ручкі старой чатырохконнай калымагі.. касцы спыніліся. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парако́нны, ‑ая, ‑ае.
Запрэжаны парай коней; прызначаны для пары коней. З-за грудка паказалася параконная падвода. Гартны. Яшчэ за некалькі дзён да васемнаццатага калгаснікі паставілі ў Клемсавай клеці сем параконных плугоў. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падво́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Запрэжаны воз, калёсы. Грузавая падвода. Прыехаць на падводзе. □ Падводамі прывозілі з горада тавар. Каваль. Яшчэ здалёку было відаць, што сёння ёсць завознікі: некалькі падвод стаяла на грэблі каля млына. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тандэ́м ’размяшчэнне адно за другім’, ’двухмесны веласіпед’ (ТСБМ). Праз польск. tandem ’двухколавы вазок, запрэжаны цугам, адзін за адным, коньмі’, ’веласіпед з двума сядзеннямі’, з англ. tandem ’размяшчэнне гужам, адно за адным; веласіпед для дзвюх асоб, якія сядзяць адна за адной’ < лац. tandem < *tamdem ’урэшце, урэшце рэшт’, што трансфармавалася ў значэнне ’ў даўжыню’, ’у працяг’, г. зн. ’адзін за адным’ (Сной₂, 750).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сцягня́к, сцегняка, м.
Разм. Тое, што і сцягно. Запрэжаны конь быў высокі, худы, адны косці і скура — з казённым кляймом на сцегняку. Чорны. У Рамана і на плячах і па сцегняках пролежні. .. Варочаюць з боку на бок, мажуць спіртам. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калёсы, калёс; адз. няма.
Конная чатырохколая гаспадарчая павозка. Пяцёра калёс былі ўжо запрэжаны, у кожныя калёсы па пары коней. Чарнышэвіч. Каня запрагаю ў калёсы, Дугу закладаю ў гужы, Вязу і сярпы я і косы, І граблі ў свой стан на Сажы. Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)