беспаве́траны, ‑ая, ‑ае.

Не запоўнены паветрам. Беспаветраная прастора.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́лы, ‑ая, ‑ае.

Пусты ўнутры, нічым не запоўнены. Полае сцябло. Полыя дэталі.

•••

Полыя вены гл. вена.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запру́женный, запру́жённый

1. зага́чаны, запру́джаны;

2. перен. запо́ўнены; см. запруди́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рышэлье́, нескл., н.

Ажурная вышыўка, у якой край малюнка абкіданы пяцельным швом, а прасветы запоўнены рашотчатымі злучэннямі.

[Ад уласн. імя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаўпусты́, ‑ая, ‑ое.

Не зусім напоўнены, запоўнены; амаль пусты. Звычайна напаўпустая аўдыторыя сёння не мела ніводнага вольнага месца. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залю́днены, ‑ая, ‑ае.

Разм. Запоўнены людзьмі, натоўпам. Яшчэ ў завулку саскоквае селянін з воза, узіраецца ў залюднены пляц, выбірае месца. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напо́лненный напо́ўнены, мног. панапаўня́ны; запо́ўнены, мног. пазапаўня́ны; налі́ты, мног. паналіва́ны; см. напо́лнить;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прабе́л ’недахоп, недагляд’, ’пропуск у тэксце, прагал’ (ТСБМ). Рус. пробе́л, ст.-рус. пробѣлъ ’белы (які не запоўнены) прамежак’ ад про- і белый, якія былі крыніцай запазычання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

піке́тчык, ‑а, м.

Удзельнік пікета ​1. Нарэшце ўперадзе мільгануў доўгачаканы прасвет, а за ім — бераг ракі. Вунь і пікетчык. Шыловіч. Дарогі.. [у Ваўкавыску] былі запоўнены салдатамі і пікетчыкамі Манюкіна. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вадзя́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Хвароба, пры якой у тканках і поласцях цела збіраецца вадкасць.

2. Разм. Запоўнены вадкасцю мазоль. Гарэлі далоні, у сяго-таго нават пакрыліся вадзянкамі. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)