інфільтра́т, ‑у, М ‑раце, м.

Спец. Мясцовае ўшчыльненне і павелічэнне аб’ёмаў тканак у выніку скаплення ў іх клетачных элементаў з прымессю крыві і лімфы і хімічных рэчываў. Запаленчы інфільтрат. Пухлінны інфільтрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працэ́с, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Паслядоўная змена стану ў развіцці чаго-н., ход, развіццё якой-н. з’явы.

Усё высветлілася ў працэсе працы.

П. развіцця.

Вытворчы п.

2. Актыўнае развіццё хваробы.

Запаленчы п.

П. у лёгкіх.

3. Парадак разбору судовых і адміністрацыйных спраў, а таксама судовая справа.

Грамадзянскі п.

Выступаць на працэсе.

|| прым. працэсуа́льны, -ая, -ае (да 3 знач.; спец.).

П. кодэкс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

працэ́с, ‑у, м.

1. Паслядоўная змена якіх‑н. з’яў, ход развіцця чаго‑н. Літаратура — заўсёды працэс, і на яе развіццё ўплывае нават тое, што супярэчыць яе асноўнаму напрамку... Навуменка. Хацелася мець здымкі такія, якія адлюстроўвалі б увесь працэс працы на агародзе і ў садзе. Сабаленка. // Сукупнасць паслядоўных дзеянняў, накіраваных на дасягненне пэўнага выніку. Тэхналагічны працэс. □ Цярпліва тлумачыў дзед Петрыку працэс рамонтных работ. Шынклер.

2. Актыўнае развіццё хваробы. Запаленчы працэс. □ Кансіліум выявіў у Давіда адкрыты працэс сухотаў. Машара.

3. Спец. Парадак разбору судовых спраў. Грамадзянскі працэс. // Разбор справы судом. Паказальны судовы працэс. □ Працэс пачаўся з апытання абвінавачаных. Ліс. У перапоўненай вялізнай зале Ідзе працэс над бандаю забойцаў. Гілевіч.

•••

Спаборны судовы працэс (спец.) — парадак разгляду судовых спраў, пры якім разбор справы адбываецца пры ўзаемным удзеле бакоў.

У працэсе чаго — у ходзе, у час здзяйснення чаго‑н.

[Ад лац. processus — цячэнне, ход.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)