зано́швацца несов., возвр., страд. зана́шиваться; зата́скиваться, затрёпываться; см. занасі́цца, зано́шваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

затаска́ться разг.

1. (утомиться) зацяга́цца;

2. (об одежде) занасі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазано́швацца, ‑аецца; зак.

Занасіцца — аб усім, многім. [Вольцы] хацелася .. памыць падлогу, .. паглядзець, ці ўсюды чыста, ці не пазаношваліся фіранкі. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затрепа́ться (стать затасканным) разг. зацяга́цца, занасі́цца, збузава́цца; (об одежде — ещё) забры́ндацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зацяга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Замарыцца ад доўгай хады; захадзіцца. Якаў адчуў, што дарэшты зацягаўся: не насілі ногі. Чарнышэвіч.

2. Пашарпацца, занасіцца ад працяглага выкарыстання. Вопратка зацягалася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)