фіранка, штора, занавеска

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

парцье́ра, ‑ы, ж.

Занавеска з цяжкай тканіны на дзвярах або вокнах. Вялікія вокны залы былі напалову заценены цяжкімі шчыльнымі барвова-чорнымі парцьерамі. Новікаў. Тамаша вывелі ў суседні пакойчык і пасадзілі ля адчыненых дзвярэй, завешаных цяжкай чорнай парцьерай. Мядзёлка.

[Фр. portiére.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Парцье́разанавеска з цяжкай тканіны на дзвярах або вокнах’ (ТСБМ). З рус. портье́ра ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79), якое праз ням. Portière або непасрэдна з франц. portière (гл. Фасмер, 3, 336).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэнт ‘парусінавая стрэшка’ (ТСБМ). З рус. тент ‘тс’, новае запазычанне з англ. tent ‘навес, палатка’. Параўн., аднак, ст.-бел. tendaзанавеска’ (XVII ст., ГСБМ), запазычанае са старапольск. tenda ‘нацягнутая заслона’ (Булыка, Лекс. запазыч., 111), што з народнага лац. tenda ‘тс’ (Фасмер, 4, 42).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нёбный

1. анат. паднябе́нны;

нёбная по́лость паднябе́нная по́ласць;

нёбная занаве́ска мя́ккае паднябе́нне;

2. лингв. паднябе́нны;

нёбные согла́сные паднябе́нныя зы́чныя.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

драпіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. драпіраваць і драпіравацца. Скончыць драпіроўку пакоя.

2. Тое, чым задрапіраваны што‑н., хто‑н. Даю дарогу двум .. грацыям у экзатычнай драпіроўцы са светлага шоўку. Брыль.

3. Парцьера, занавеска. Драпіроўка пазбіралася ў пышныя складачкі — на сцяне адкрыўся партрэт. Мурашка. Ускалыхнулася драпіроўка, і на сцэну выйшаў мужык у чырвонай кашулі. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падві́чка ’стужка’ (Шатал.), подвычка ’тс’ (Сл. Брэс.), ’абруч, на які накручвалі намітку, пасма льну, што падкладаюць пад валасы, каб зрабіць прычоску’ (Сл. ПЗБ), подвічка ’хустка, завязаная на лоб пад другую хустку’ (Сл. Брэс.). Польск. podwikaзанавеска; вуаль, белая галаўная хутка’. Польск. слова з *podwijka < wić (Брукнер, 426), (гл. віць). У бел., відавочна, з польскага, калі меркаваць па арэалу бытавання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зварухну́цца сов.

1. шевельну́ться; (о траве, листве и т.п.) шелохну́ться;

2. (сделать быстрое движение) дро́гнуть; колебну́ться;

у яго́у́ліся бро́вы — у него́ дро́гнули бро́ви;

фіра́нка ~ну́ласязанаве́ска колебну́лась

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́лаг, ‑а, м.

Заслона, занавеска, якая закрывае ложак. [Ганна] акуратна затуліла калыску полагам ад камароў, ухапіла граблі і хутчэй падалася да пракосаў. Мележ. // Любая заслона, якой завешваюць што‑н. За полагам, што цягнуўся ад печы да сцяны і падзяляў пярэдні пакой на дзве палавіны, спакойна, з лёгкім прысвістам хроп стары Яшчын. Хадкевіч. Маці закрыла твар далонямі, хістаючыся, нібы параненая, адышлася да полага, што аддзяляў залу ад спальні, уткнулася ў яго тварам. Асіпенка. // перан.; чаго або які. Тое, што закрывае, ахутвае што‑н.; покрыва. Часам, не разлічыўшы свой пругкі ўдар, .. [вецер] разрываў полаг хмар. Шамякін. Дарогу зноў атуліў лес, насунуўся на яе чорным полагам. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разрэ́заць, ‑рэжу, ‑рэжаш, ‑рэжа; зак., каго-што.

1. Рэжучы, раздзяліць на часткі, кавалкі. Як дарослы, [хлапчук] узяў з паліцы, з-за занавеска, бохан хлеба, разрэзаў вялікім нажом напалам, палавіну аддаў Шуру... Навуменка. У хаце Аня ўзяла са стала нож, разрэзала вузел і, прысеўшы на ўслон, пачала спрытна разгортваць зляжалую істужку бінту. Мележ. // Рэжучы, раздзяліць (старонкі кнігі, часопіса і пад.). Разрэзаць часопіс. // перан. Рассекчы (паверхню вады, паветра і пад.). Разрэзаць плынь ракі. □ Канчук .. са свістам разрэзаў паветра. Мурашка.

2. Падзяліць, расчляніць што‑н. на часткі. Франкісты стараліся авалодаць гэтай дарогай, каб разрэзаць рэспубліканскія часці. Кухараў.

3. Зрабіць надрэз на чым‑н. Разрэзаць нарыў. // Пашкодзіць чым‑н. вострым; парэзаць. Аб цвік, якім жалеза было прыбіта к тронку, [Сашка Стафанковіч] разрэзаў палец. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)