Касава́ць ’выкрэсліваць, закрэсліваць’, ’адмяняць, ліквідаваць’, ’пераглядаць у касацыйным парадку’, ’рабіць непрыкметным, адсоўваць на задні план’ (ТСБМ). Ст.-бел. касовати ’адмяняць (1554)’ з польск. kasować (Булыка, Запазыч., 142) < лац. cassum reddere (Фасмер, 2, 207).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
касава́ць, касу́ю, касу́еш, касу́е; касу́й; касава́ны; незак., што.
1. Закрэсліваць, выкрэсліваць.
К. напісанае.
2. Спыняць, адмяняць дзеянне чаго-н.
К. пастанову.
К. шлюб.
К. дамову.
3. Апратэстоўваць рашэнне суда ў касацыйным парадку (спец.).
|| зак. скасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны (да 2 і 3 знач.).
|| наз. касава́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
касава́ць, касую, касуеш, касуе; незак., што.
1. Выкрэсліваць, закрэсліваць. [Сымон] борздзенька перапраўляў тэкст, мяняў словы, выразы, касаваў цэлыя строфы. Колас.
2. Адмяняць, ліквідаваць, спыняць дзеянне чаго‑н. Касаваць пастанову. Касаваць дагавор. Касаваць шлюб. □ — І каб дзядзю Мішу далі права, што дазваляць, а што касаваць, — умяшаўся ў размову Смаляк, — ён зруйнаваў бы ўсе стадыёны і спорт-пляцоўкі. Паслядовіч.
3. Пераглядаць, апратэстоўваць рашэнне суда ў касацыйным парадку.
4. Абл. Рабіць непрыкметным, адсоўваць на задні план. Дзеці — два шустрыя, чарнявыя хлапчукі — напалавіну касавалі бяду. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)