Пы́рнік1 ’расліна Agropyron Gaertn.’ (Нас., Гарэц., Кіс., Бяльк., Мат. Гом., Воўк-Лев., Татарк.), ’расліна Triticum repens L.’ (Мядзв., Шат.), ’расліна ажыка, Luzula pilosa (L.) Wild.’ (маг., Кіс.), ’пустазелле, метлюжок’ (Сцяшк.), ’род мнагалетніх раслін сямейства злакавых, пустазелле’ (ТСБМ; дзісн., Жыв. сл.; Сл. ПЗБ), нырай ’тс’ (Янк. I, Сцяшк., Скарбы), пырэй ’тс’ (Сцяц., Ян.; ЛА, 1; Сл. Брэс., Мат. Гом.), нырай ’тс’ (Мат. Гом.), пу́рэй ’тс’ (ТС; ЛА, 1), пірэй ’тс’ (Бес., ПСл), пырава ’тс’ (ЛА, 1), пы‑ равіца (лід., карэл., Сл. ПЗБ), ныраў ’тс’ (любч., Нар. словатв.), ныряк ’пырай паўзучы, Agropyron Gaertn. repens Р.В.’, нырын ’тс’ (навагр., Жыв. сл.), зборн. пу́рʼе, пурʼё ’пустазелле’ (ТС; свісл., Шатал.; Янк. 2), пуріна ’адно сцябло пырніку’, параўн. укр. пирій, перш, рус. пырей, польск. perz, чэш. ру́г, риг, славац. руг, в.-луж. руг, н.-луж. руг, славен. pirą, pirnica, харв. ріг, pirevina, балг. нирей, макед. пир, нирей, ст.-слав. ігьіро ’проса’. Прасл. *ругь роднаснае ст.-прус. риге ’каласоўнік, касцёр’, літ. мн. л. pūrai ’азімая пшаніца, pūras ’зерне азімай пшаніцы’, лат. мн. л. pup ’пшаніца’, грэч. πύρός ’тс’, англ.-сакс. fürs ’пырнік’, што ўзводзяць да і.-е. pūro ’зерне’, гл. Бязлай, 3, 39; Фасмер, 3, 419; Шустар-Шэўц, 2, 1197; Сной, 445; Банькоўскі, 2, 532. Параўн. нур (гл.).

Пы́рнік2 ’аладка з тварагом’ (лід., Сцяшк. Сл.). Утварэнне на базе прасл. *ругь ’тлеючыя вуглі’, параўн. укр. нирей, нерій ’жар, попел’, нирний ’востры, пякучы’, рус. пырейзагнетка ўпечы’, польск. perz ’тлеючыя вуглі, жар; рэшткі гарэлага’, perzyna ’тс’, ст.-польск. pyrz ’тс’, чэш. дыял. ру́г ’жар’, ст.-чэш. ру́гіе ’гарачае вуголле’, славац. ру́г ’чырвань на твары’, ругіна ’попел’, н.-луж. ругіна ’попел ад выкуранага тытуню’, сюды ж в.-луж. ругіс ’паліць у печы’, славен. pirav, perav ’тленны’, харв. pirjan ’вэнджанае мяса’, балг. ньржен ’смажаны, пражараны’. Магчыма, архаізм, гл. ст.-слав. пырсні* ’ляпёшка з оркішу (пала-віцы)’, славен. pirert ’пшанічны’, якія выводзяць з прасл. *ругь/*руго, параўн. серб.-харв. раг (Вук: “некакво жито”), piro, славен. pirą ’оркіш’, ujTo можа быць звязана з *ругь ’агонь’. Парабі, тыпалагічнуіо паралель: ватрушка ’піражок з тварагом’ ад ватра ’агонь’ (Фасмер, 1, 279). Больш падрабязна адносна ст.-слав. слова гл. ESJSt, 12, 736. Параўн. папярэдняе слова (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ту́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Разм. Стукаць, біць нагой (нагамі) аб зямлю, падлогу і пад. У вагон тым часам заходзілі людзі, гулка тупалі ў парозе, аббіваючы снег, вешалі на кручкі сеткі з абаранкамі, батонамі. Адамчык. Жанчыны тупаюць на месцы, угінаюць галовы, каб схавацца ад ветру. Асіпенка. — Не сядзі вельмі, а тупай, пакуль можна, — ціха параіў .. [бацька] мне, — каб ногі адразу не настылі. Кулакоўскі. // Ствараць тупат, стукат чым‑н. Гулка тупаюць падбітыя тоўстымі цвікамі падэшвы. Грахоўскі. // Учыняць тупат, стукат, выяўляючы пачуцці злосці, нязгоды, нездавальнення і пад. [Юзя:] — Тупае [Антось] на .. [Авяліну] ботамі, злуе і ўсё-такі гладзіць па галаве. Бажко. Настаўнік доўга тупаў, крычаў, гарачыўся. Якімовіч.

2. Разм. Хадзіць. — Садзіся, сынок, садзіся, — прасіла .. [маці] і ўсё тупала і тупала па хаце, ні па міг амаль не спыняючыся. Савіцкі. Баба Васіліса тупае ад загнетка, дзе яна налівала настой, да палка, да малога крыкуна. Паўлаў. Свякруха, крэкчучы і вохкаючы, марудна злазіць з печы, доўга ў прыцемках каля ложка шукае чаравікі, запальвае лямпу і, нарэшце, тупае ў сенцы. Мележ. З таго дня, як .. [Толік] пазнаў смак прастору і сонца — вочы хочуць смяяцца, а ножкі — тупаць і тупаць. Брыль.

3. Біць капытамі аб зямлю (пра каня і пад.). Тупае нагою конь буланы, — Стаяць не хоча. Чарот. Глуха тупае капытамі конь. .. Ляскочуць калёсы. Сачанка. На падворку яшчэ тупаюць коні. Гарэцкі.

4. Разм. Танцаваць, скакаць. Самы спрытны і фарсісты Выйшаў, тупае з прысвістам Ля красуні маладой. Ляпёшкін. У хаце яшчэ тупалі дружкі і сваты, на вуліцы гаманілі і спявалі. Мікуліч.

5. Даглядаць каго‑, што‑н., займацца кім‑, чым‑н. Ад непрывычкі .. [маці] моцна стамлялася: не так яно і проста — тупаць цалюткі дзень ля гарачых катлоў. Даніленка. Генадзь Кузьміч тупаў у невялікім калідорчыку каля пліты. Паўлаў. Гэты фурманшчык больш, як усе, тупаў каля свайго каня, як прыехалі ў карчму. Чорны. // Увіхацца каля каго‑н. з якой‑н. мэтай, дагаджаць. Ды, відаць, каля яе [Агаты] Тупаў я няўмела, Пайсці замуж за мяне Яна не схацела. А. Александровіч. Кастусь усё тупаў ля Ладымера Стальмаховіча: яму занадта хацелася, каб гэты стары чалавек пажыў яшчэ ў калгасе. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)