укруці́ць, укручу, укруціш, укруціць; зак., каго-што.
1. Круцячы што‑н., уставіць, уціснуць у сярэдзіну чаго‑н. Укруціць лямпачку ў патрон. □ [Ванька] шпурнуў пад ногі недакурак, укруціў яго абцасам у пясок. Місько.
2. Захутаць, завінуць у што‑н. Спрактыкаванымі рукамі жанчына ўкруціла дзіця ў пялёнку і пачала забаўляць. Даніленка. [Жанчына:] — Ды абед, пэўна, астыў, хоць я яго ўкруціла і паставіла ў стог. Гурскі. // Абматаць чым‑н. Замест замка .. [Антон] укруціў дротам клямку і рушыў з двара. Чорны.
3. Убавіць, прыкруціць што‑н. Дзядзька Пракоп укруціў кнот лямпы, і ў зале як бы змерклася. Сабаленка.
4. Уматаць у што‑н. Укруціць канец вяроўкі ў кола.
5. Разм. Махлюючы, прысвоіць сабе што‑н. чужое, не аддаць чаго‑н. узятага, пазычанага. У закусачнай сапраўды кралі .. Касіры .. рабілі падробкі ў ведамасцях, калі здавалі грошы, каб укруціць і сабе. «Вожык».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
оберну́тьI сов. (чем) абгарну́ць, мног. паабго́ртваць, абвіну́ць; (во что) укруці́ць, мног. паўкру́чваць, завіну́ць, загарну́ць, мног. пазаго́ртваць; (книгу, тетрадь и т. п.) абгарну́ць, мног. паабго́ртваць, аблажы́ць; (обмотать) абкруці́ць, мног. паабкру́чваць;
оберну́ть паке́т бума́гой загарну́ць паке́т папе́рай;
оберну́ть кни́гу аблажы́ць кні́гу;
оберну́ть косу́ вокру́г головы́ абкруці́ць касу́ вако́л галавы́;
◊
оберну́ть вокру́г па́льца абве́сці вако́л па́льца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
заверну́ть сов.
1. (обернуть, упаковать) загарну́ць, мног. пазаго́ртваць; запакава́ць, мног. пазапако́ўваць; закруці́ць, мног. пазакру́чваць, укруці́ць, мног. паўкру́чваць; завіну́ць, захіну́ць;
2. (свернуть в сторону) завярну́ць, мног. пазаваро́чваць, павярну́ць;
3. (завинтить) закруці́ць, мног. пазакру́чваць;
4. (загнуть кверху, назад) загну́ць, мног. пазагіна́ць; закруці́ць, мног. пазакру́чваць; (подол, рукава) закаса́ць, мног. пазака́сваць; (о штанинах — ещё) падкаса́ць, мног. пападка́сваць; (полы) захіну́ць, мног. пазахіна́ць;
5. разг. (зайти куда-л.) зайсці́; (заехать) зае́хаць; (заглянуть) загляну́ць; (наведаться) завіта́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)