моше́нничать несов. махлява́ць; (плутовать) круці́ць; (обманывать) ашу́кваць; (жульничать) жу́льнічаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замахлява́ць

‘пачаць жульнічаць’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. замахлю́ю замахлю́ем
2-я ас. замахлю́еш замахлю́еце
3-я ас. замахлю́е замахлю́юць
Прошлы час
м. замахлява́ў замахлява́лі
ж. замахлява́ла
н. замахлява́ла
Загадны лад
2-я ас. замахлю́й замахлю́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час замахлява́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

круце́ліць

‘махлярыць, жульнічаць’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. круце́лю круце́лім
2-я ас. круце́ліш круце́ліце
3-я ас. круце́ліць круце́ляць
Прошлы час
м. круце́ліў круце́лілі
ж. круце́ліла
н. круце́ліла
Загадны лад
2-я ас. круце́ль круце́льце
Дзеепрыслоўе
цяп. час круце́лячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

маталы́жнічаць

‘махляваць, жульнічаць’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. маталы́жнічаю маталы́жнічаем
2-я ас. маталы́жнічаеш маталы́жнічаеце
3-я ас. маталы́жнічае маталы́жнічаюць
Прошлы час
м. маталы́жнічаў маталы́жнічалі
ж. маталы́жнічала
н. маталы́жнічала
Загадны лад
2-я ас. маталы́жнічай маталы́жнічайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час маталы́жнічаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падмахлё́ўваць

‘жульнічаць, час ад часу займацца махлярствам’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. падмахлё́ўваю падмахлё́ўваем
2-я ас. падмахлё́ўваеш падмахлё́ўваеце
3-я ас. падмахлё́ўвае падмахлё́ўваюць
Прошлы час
м. падмахлё́ўваў падмахлё́ўвалі
ж. падмахлё́ўвала
н. падмахлё́ўвала
Загадны лад
2-я ас. падмахлё́ўвай падмахлё́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час падмахлё́ўваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

махлява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак.

Разм. Займацца махлярствам; жульнічаць, ашукваць. Алена малако на рынку прадавала. Чатыры гладышы было ў яе, Дык з аднаго пакаштаваць яна давала, А з іншых налівала, Калі ў пакупніка ўвагі не стае... Сказаўшы карацей, — Алена махлявала. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рыштава́нне ’часовае будаўнічае збудаванне’ (ТСБМ), ’часовыя падмосткі звонку зруба’ (Сцяшк.; Інстр. 2), ’падмосткі пад стог’ (ДАБМ, 878), рыштава́не ’рыштаванне’ (лід., паст., Сл. ПЗБ), рышта́к, рышто́ўка, рышту́нак ’рыштаванне’ (лельч., добр., ельск., жытк., Сл. ПЗБ), риштова́нне ’рыштаванне’, ’падмосткі’, риштова́ць ’рабіць падмосткі’, риштова́цьца ’падмашчывацца’, ’жульнічаць’, ришту́нокъ ’падмосткі’, ’падстаўка’ (Нас.), рыштава́ць ’рабіць падмосткі’ (Гарэц.), ст.-бел. рыштованье, рештаванье, риштованье, роштованье ’рыштаванне’ (1514). Запазычанне з польск. rusztowanie, rynsztunek ’узбраенне’, ’рыштунак’, якія ў сваю чаргу з ням. Rüstung ’узбраенне’, ’рыштунак’, rüsten ’рыхтаваць’, ’забяспечваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Махлява́ць, махлева́ць ’ашукваць, жульнічаць’ (Нас., Шат., Касп., Бір. Дзярж., Сцяшк., Сцяц., Федар. 2, Сл. ПЗБ), ’круціць, маніць, хітрыць’ (КЭС, лаг.), рагач. мухлева́ць, тураў. мухлёва́ць ’тс’ (КЭС, ТС), мыхлюва́цца ’карыстацца воляй і добрымі ўмовамі’ (Бяльк.). Ст.-бел. (вы)махлевати (XVII ст.) ’змахляваць’ запазычана са ст.-польск. machlować ’махляваць, падманваць’, якое з н.-ням. makeln, mäkeln, гал. makelen < maken = machen ’рабіць’ (Брукнер, 317). Фасмер (3, 19) рус. махлевать, мухлевать, мухловать, мухлять ’падманваць’ выводзіць, аднак, з ням. (арго) moheln ’пазначаць карты’ (адкуль новав.-ням. mogeln ’хітрыць, надуваць’), якое са ст.-яўр. mâhal ’разбаўляць віно’. Сюды ж махлёўка ’ашуканка’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

круці́ць, кручу, круціш, круціць; незак.

1. каго-што. Прыводзяць у кругавы рух; вярцець. Круціць педалі. □ Два калгаснікі завіхаліся каля сячкарні. Адзін падаваў салому ў жолаб пад зубы і нажы, а другі круціў кола спецыяльна прыстасаванаю ручкаю. Колас. Вада круціла вялікае кола, аж дрыжалі сцены. С. Александровіч. // Разм. Паварочваць у розныя бакі. Ганне Сцяпанаўне падабалася, што Алесь збянтэжана круціць у руках шапку, што ў яго вачах замілаванне да яе дачкі і дакор за яе кпіны. Шыцік. Той [вартаўнік] доўга круціў у руках пропуск. Асіпенка.

2. чым. Паварочваць з боку ў бок. Гэта думка можа з гадзіну свідравала краўцовы мазгі, ён выцягваў шыю, круціў галавой. Чорны. [Вераб’і] палахліва круцілі з боку ў бок сваімі дзюбамі. Лынькоў.

3. што. Звіваць, скручваць што‑н. Грыцко паспешліва круціў з лазы жгуты і перавязваў імі Святлане ногі вышэй калень, а Міхал стаяў, нахіліўшыся над Зінай. Кулакоўскі. Андрэй і Іван граблямі скручвалі радкі вылежалага лёну, рабілі з іх вялізныя пукі, а Алена круціла доўгія перавяслы і звязвала тыя пукі. Чарнышэвіч. // Скручваць з паперы (цыгарку, папяросу). Ганскі закінуў лейцы на ручку плуга і на хаду пачаў круціць цыгарку. Крапіва. Чарнавус цяжка апусціўся на лаўку, выняў з кішэні кніжачку тонкай паперы, фукнуў на яе і, адарваўшы лісток, пачаў круціць папяросу. Кулакоўскі. // Завіваць, перабіраючы пальцамі. Пад ялінай стаяў, Вус круціў у кручок Паляўнічы-фарсун, Лапатун і дзівак. Бядуля.

4. каго-што. Прыдаваць віхравы рух чаму‑н. Завіруха круціла пасмы снегу, хапалася закрыць сумную пустату халоднай беллю. Мележ. // без дап. Узнімаць снег, пыл і пад.; месці (пра завіруху і пад.). Круціла і замятала дарогу мяцеліца. Васілевіч. Завіруха круціць. Маразы Грукаюць, аж дуб стары гудзе. Бялевіч.

5. Разм. Ухіляцца ад прамога адказу; хітрыць, шальмаваць. — Нешта ты круціш, хаваешся ад нас. Кожны вечар у скверы тырчыш. Навуменка. // Спрытна выходзіць з якога‑н. становішча. — Круціць, нягоднік. Хоча вывернуцца. Новікаў. Гаспадар — кулак багаты, — Як заўсёды, стаў круціць, Толькі б меней заплаціць. А. Александровіч. // Жульнічаць. — А мы нічога, Мацвей Сцяпанавіч, мы толькі правучылі тут трохі аднаго, каб не круціў болей у картах. Лынькоў.

6. з кім. Разм. Быць у любоўных адносінах, сувязях з кім‑н. — Трымаешся за спадніцу Герасімовічышкі... Твая Варка даўно круціць з Данілам, а ты мне вочы колеш, — і Рыгорка ўедліва разрагатаўся. Дуброўскі.

7. каго. Разм. Караючы, цягаць за вушы, валасы. — Ты што ж гэта, злодзей ты, зневажаеш старэйшых? — ціха, з прыціскам і крыху нараспеў прыгаварвае Цімохаў бацька і круціць сына за вуха. Колас.

8. перан. Разм. Па-свойму распараджацца, камандаваць кім‑н. — Пэўна, заслужаны, калі так крута круціць. Быкаў.

9. што. Рабіць свердлам дзіркі ў чым‑н. Круціць дзіркі.

10. перан.; звычайна безас. Балюча пранізваць што‑н., прычыняць рэзкі боль. — Круціць усяго, ўзнімае з ложка, кідае ў бяздонне... Падварочвае пад грудзі. Хапаюць колькі, не дыхнуць. Пташнікаў.

•••

Круціць галаву каму — а) заблытваць, збіваць з толку. — Ой, сынок, не круці ты мне галаву. Васілевіч; б) прывабліваць, улюбляць у сябе. [Люба] завіхаецца ля кожнага хлопца. І не тое, што каб сур’ёзна, а так, абы галаву каму круціць. Лынькоў.

Круціць галаву над чым — старацца зразумець, вырашыць што‑н.

Круціць мазгамі (галавою) — тое, што і варушыць мазгамі (галавою) (гл. варушыць).

Круціць носам — адмаўляцца, упірацца, выказваць незадавальненне.

Круціць раман з кім — знаходзіцца ў любоўных адносінах; фліртаваць.

Круціць рукі каму — сілай загінаць рукі за спіну і звязваць іх.

Круціць хвастом — а) хітрыць, крывадушнічаць; б) легкадумна паводзіць сябе, гуляць з многімі (пра жанчыну).

Як ні круці — нягледзячы ні на што, у любым выпадку, пры любых абставінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)