жахлі́вы, -ая, -ае.

1. Які выклікае жах, вельмі страшны.

Ж. выгляд.

Ж. крык.

2. Вельмі моцны (пра ступень інтэнсіўнасці).

Жахлівая эксплуатацыя.

|| наз. жахлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а⁴, выкл.

Перадае здзіўленне, здагадку, прыпамінанне, прыкрасць, абурэнне, пагрозу, жах, адчай, боль і інш.

А, як відненька!

А, Максім, вось не пазнаў...

А, папалася!

А-а-а, — даносіўся стогн.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́ніка, -і, ДМ -ніцы, ж.

Непераадольны жах і разгубленасць, якія адразу авалодваюць чалавекам або мноствам людзей.

Людзі кідаліся ў паніцы хто куды.

У варожым стане пачалася п.

|| прым. пані́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жахну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак.

1. каго. Моцна спалохаць, выклікаць жах.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выбухнуць, успыхнуць, бліснуць (пра маланку, полымя і пад.).

|| незак. жаха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усялі́цца, усялю́ся, усе́лішся, усе́ліцца; зак.

1. Заняць месца на пражыванне; пасяліцца.

У. ў новую хату.

2. перан. З’явіўшыся, апанаваць, агарнуць (высок.).

У душу ўсяліўся жах.

|| незак. усяля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. усяле́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пани́ческий пані́чны;

пани́ческий у́жас пані́чны жах;

пани́ческий челове́к пані́чны чалаве́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ледени́ть несов., прям., перен. ледзяні́ць;

у́жас ледени́л его́ се́рдце жах ледзяні́ў яго́ сэ́рца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

леденя́щий прил. хало́дны, страшэ́нны;

его́ охвати́л леденя́щий у́жас яго́ ахапі́ў хало́дны (страшэ́нны) жах.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зва́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.

Разм. Прывабіць, спакусіць. [Юлю] ахапіў жах — гэта ж не хто, а яна звабіла дзяцей, завяла іх на каланчу... Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаўпра́ўца, ‑ы, м.

Разм. Тое, што і самаўправец. Ніхто так рашуча не ваяваў з браканьерамі, як Ігнат Дзерваед! Адно яго прозвішча наводзіла жах на самаўпраўцаў. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)