Ляжэйкажалейка’ (паст., Сл. ПЗБ) — у выніку перастаноўкі зычных ж ⟷ л.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жарле́тжалейка’ (Жд. 2). Калі ўлічыць укр. палес. джурелє́т ’цурчаць’, можа, гукапераймальнае. Не выключана кантамінацыя з флажале́т ’від флейты’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дудка, жалейка; свісцёлка (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Сапёлка, сапёлочка ’дудачка’, ’прадаўгаватая, але вузкая рэч; вузкая, цесная адзежа’ (Нас.), сапе́лка ’дудачка’ (Бяльк.). Рус. сопе́ль ’дудачка, жалейка’, дыял. алан. сопля́ ’калашына’, укр. сопівка, сопі́лка ’тс’, рус.-ц.-слав. сопѣль ’тс’, сопѣти ’іграць на трубе’, польск. дыял. sopiałka, sopiłka, supiłka ’дудачка’, серб.-харв. sopela, sopil, sopila ’тс’. Праслав. *sopelьʼ. Ад *sopěti (гл. сапсці) з суф. *‑elь або *‑lь — параўн. ст.-рус. сопль ’труба, жалейка’ (гл. SP, 1, 106 і наст.; Фасмер, 3, 718). Параўн. соплі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сі́мвал, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Тое, што служыць умоўным знакам якога-н. паняцця, з’явы, ідэі; мастацкі вобраз, які перадае якую-н. думку, перажыванне.

Жалейка — с. беларускай паэзіі.

Голуб — с. міру.

2. Прынятае ў навуцы ўмоўнае абазначэнне якой-н. адзінкі, велічыні.

Сімвалы хімічных элементаў.

Сімвал веры — кароткі выклад асноўных догматаў хрысціянскай рэлігіі.

|| прым. сімвалі́чны, -ая, -ае і сі́мвальны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

Сімвалічнае адлюстраванне.

Сімвальная інфармацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*По́свістал1, бяроз. посвыстол, посвыстол, брэсц. посвыстэя ’свісток’, ’распуснік’ (Сл. Брэс., Шатал.), пасвісцёл ’дудка, жалейка’ (Арх. Бяльк.), пасвісцёлка ’тс’, ’свісток’ (Сцяшк. Сл.), пасві‑ ступака ’тс’ (Нас.). Аддзеяслоўная назва прылады ці выканаўцы дзеяння, утвораная пры дапамозе прыстаўкі по- і суф. ‑л‑ ад свістаць (гл.). Мадэль, якая часта сустракаецца ў антрапонімах — мянушках і прозвішчах, параўн. рус. посмотрил ’той, хто падгледзеў’, постреліш ’той, хто стрэліў’ (Анамасцікон, 59), польск. Pomagiel — прозвішча ад мянушкі са значэннем ’памагаты, памочнік’, чэш. Pospisil. Значэнне ’распуснік’ аналагічнае польск. fujara / fujarka ’дудачка, жалейка’ і ten fujara ’расцяпа, недарэка’.

*По́свістал2, пбсвістол ’дуднік лясны, Angelica silvestris L.’ (ТС), назва матываваная формай сцябла, што нагадвае дудку ці свісток. Да пасвісталі (гл.), свісцег^ь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́ба ‘музычны інструмент’, ‘цюбік’ (ТСБМ), ‘рупар’ (Ласт.). Запазычана праз нямецкую мову з італ. tuba ‘музычны інструмент’, якое з лац. tuba ‘труба’, вядомае яшчэ з часоў Старажытнага Рыма, пры дапамозе слова падавалася каманда да наступу або адступлення войска. Магчыма, з’яўляецца роднасным лац. tībiaжалейка’, ‘галёначная косць’ (ЕСУМ, 5, 666; Арол, 4, 112).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасвірэлка ’дудка з вясенняй кары’ (Касп., Інстр. III). Рус. посвирелка ’дудка’ (1731 г.). Паўн.-бел.-рус. ізалекса, утвораная пры дапамозе прыстаўкі па‑, суфікса ‑ка (з дэмінутыўнай функцыяй) і свирель < прасл. svirelʼb (параўн. укр. свиріль, свирілка, славен. svirȃlo ’музычны інструмент’, svirėlжалейка’, серб.-харв. свираљка, макед. ceupajKa, балг. свирка ’тс’, ст.-слав. свиріль ’лира’ < !!!Убге// ’іграць’ (Фасмер, 3, 579; Скок, 3, 372–373).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прачну́цца, ‑чнуся, ‑чнешся, ‑чнецца; зак.

1. Перастаць спаць, прабудзіцца. Лабановіч прачнуўся і стаў прыслухоўвацца. Колас. Косцік прачнуўся на досвітку: нехта моцна стукаў у акно. С. Александровіч. Прачнуўся Міколка ад стрэлаў. Лынькоў. // перан. Напоўніцца гукамі, рухам; ажыць. Трамвай прачнуўся, празвінеў, Адкрыліся вітрыны рана. Танк.

2. перан. Стаць актыўным, выйсці са стану застою, спакою. Прачнуліся нівы і хаты: Ўся ў полі людская сямейка, За сошкай шнуруе араты, Ля статку іграе жалейка. Купала. Мой спеў напоўнен быў жаданнем, Каб наш прачнуўся родны люд. Журба.

3. перан. З’явіцца, выявіцца (пра пачуццё, уласцівасць, якасць). Можа, і праўда ў чалавека прачнулася пачуццё любві да радзімы. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Су́рла, сурло́ ’мурло, морда, тоўсты твар’ (Юрч., Юрч. Сін.). Параўн. рус. дыял. су́рла ’твар’, серб. су̑рла ’хобат; рыла (свінні)’ (Вук), харв. sȗrla ’дудка, жалейка пастуха’, макед. сурла ’хобат’, ’музычны інструмент’. Апошнія словы выводзяць з тур. zurna ’музычны інструмент’ (Скок, 3, 665) або з перс. surnā ’тс’; у беларускую мову, магчыма, праз укр. сурна́ ’музычны інструмент’, рус. раз. сурна́, пенз. сурно́ ’морда’, якія да рус. сурна́ ’музычны інструмент’ (Фасмер, 3, 807), гл. сурма2. Горбач (Арго, 22) выводзіць укр. аргат. су́рло ’морда’ з рум. súrlă ’свіння; рыла’. Не выключана збліжэнне з народнымі экспрэсіўнымі ўтварэннямі тыпу балг. дыял. су́рльо ’неахайны, апушчаны чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)