ста́рац, -рца, мн. -рцы, -рцаў, м.

1. Тое, што і жабрак; падарожны (божы) чалавек, вястун. (уст.)

С.-лірнік.

2. Манах, вопытны падзвіжнік, які валодае духоўнай мудрасцю і жыватворнай сілай дапамагаць малітвай і парадай.

Опцінскія старцы.

Празарлівы с.

3. Паважаны стары чалавек.

Мудры с.

|| ж. старчы́ха, -і, ДМы́се, мн. -і, -чы́х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бесхаці́нец, ‑нца, м.

Чалавек, пазбаўлены свайго роднага жылля, воляю лёсу асуджаны на бадзянне па свеце. Сам бацька, бесхацінец, амаль жабрак, у вачах сялян выглядаў панскім сабакам. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тарбэ́чнік ’бедны, гаротны чалавек’ (мёрск., З нар. сл.), тарбэ́чнік, тарбе́чнік ’бедны, жабрак’, ’злодзей, тарбахват’ (Янк. 3.), тарбэ́шнік ’бедны, гаротны чалавек, жабрак’ (Мат. Маг.), тарбе́чнік, тарбэ́тнікжабрак’ (Сцяшк. Сл.), торбе́шнік ’спекулянт’ (Мат. Гом.), ’сярмяжнік, бедны чалавек’, сюды ж тарбе́шнічаць ’выпрошваць’ (Яўс.), тэрбе́шніца ’жабрачка’ (акц., ЛА, 3). Укр. торбе́шникжабрак’. Лакальнае ўтварэнне ад торба (гл.) з экспрэсіўнай суфіксацыяй у назвах асоб (пра суф. ‑ешнік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 153), параўн. то́рбачнік ’чалавек, які ходзіць з торбай’ (люб., Нар. словатв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ста́рацжабрак’; паэт. ‘стары чалавек’, ‘манах, духоўны настаўнік веруючых’ (ТСБМ), ‘жабрак’ (Нас., Байк. і Некр., Бяльк., Касп., Сл. Брэс.), ста́рэц ‘тс’ (ТС), старцава́ць, старча́ць ‘жабраваць’, старча́нка ‘жабрачка’ (ТС), старчаня́та ‘жабракі’ (Мат. Гом.). Да прасл. *starьcь (параўн. укр. ста́рецжабрак’, рус. ста́рец ‘стары’, польск. starzec, чэш. stařec, балг. ста́рец, макед. старец), якое ўтворана ад прасл. *starъ ‘стары’ з суф. ‑ьcь (Слаўскі, SP, 1, 99).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капца́н ’неахайны чалавек, замухрышка’, ’дрэнны майстар’ (Мал.; стаўбц. Жыв. сл.), капцоны ’лахманы, абарванае адзенне’ (Нас.), капцанавата ’беднавата’ (К. Чорны). Запазычана з ідыш: kabzen, kápcənжабрак, бядняк’ < іўрыцк. qabṣānжабрак, старац’ (Фасмер, 2, 188; Слаўскі, 2, 51; ЕСУМ, 2, 380).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарбатро́с ’бессумленны ліхвяр, што самых бедных людзей рабуе’, ’жабрак, бядняк, што торбамі трасе’ (Варл.), торбатруо́сжабрак’ (мазыр., Мат.). Параўн. укр. дыял. торбатра́с ’тс’. Лакальнае ўтварэнне ад торба (гл.) і трасці (гл.); у абагуленым запісе, прынятым у АЛА, — *torbotręsъ (ОЛА, 8, к. 59).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перастарэляцжабрак’ (шальч., Сл. ПЗБ). Утворана ў выніку кантамінацыі слоў перастарэлы і старац.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гале́тнік, ‑а, м.

Разм. пагард. Бедны чалавек; жабрак. [Рыгор:] Не буду ж я галетнікам цэлы век? [Кацярына:] Хто гэта ведае, што некалі будзе. А цяпер — сёння свята вось, а ты босы сядзіш, абуцца няма ў што. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэбю́т, ‑у, М ‑бюце, м.

1. Першае выступленне артыста на сцэне. Для дэбюту мне далі ролю прынца ў інсцэніраванай казцы Андэрсена «Прынц і жабрак». Рамановіч. // Першае публічнае выступленне ў якой‑н. галіне дзейнасці. Літаратурны дэбют.

2. Пачатак шахматнай або шашачнай партыі. Адкрыты дэбют.

[Фр. début.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нішча́ць ’худзець’ (Сл. ПЗБ). Няясна, магчыма, звязана з нішчаць (нищЪць) ’бяднець, даходзіць да галечы’ (Нас.), што ў сваю чаргу з нішчы ’бедны, жабрак’ (Сл. ПЗБ, Бяльк.), ст.-бел. нищий ’тс’ (XVI ст.; Карскі, 1, 391), якое ўзыходзіць да прасл. *nisti‑, роднаснага ст.-інд. nistyah ’чужы, нетутэйшы’ (Фасмер, 3, 77). Адносна семантыкі параўн. рус. нищийжабрак’; ’сухарлявы, хударлявы’, ху́до‑бёдно ’больш-менш, так-сяк’ і інш. Гл. нішчыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)