чан, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вялікая драўляная або металічная пасудзіна, якая формай нагадвае бак.

|| прым. чанавы́, -а́я, -о́е.

Ч. пасол рыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ле́нчык, ‑а, м.

Спец. Драўляная аснова кавалерыйскага сядла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бікла́га, -і, ДМа́зе, мн. -і, -ла́г, ж.

Невялікая драўляная ці металічная плоская пасудзіна для вады.

Салдацкая б.

|| прым. бікла́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́даўб, -а, мн. -ы, -аў, м.

Драўляная пасудзіна, выдзеўбаная з тоўстай калоды.

Зрабіць к. не так проста.

|| памянш. кадаўбе́ц, -бца́, мн. -бцы́, -бцо́ў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рага́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Самец аленя, лася і некаторых іншых рагатых жывёл.

2. Вывернуты корань дрэва (разм.).

3. Драўляная саха (уст.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́менна-драўля́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ка́менна-драўля́ны ка́менна-драўля́ная ка́менна-драўля́нае ка́менна-драўля́ныя
Р. ка́менна-драўля́нага ка́менна-драўля́най
ка́менна-драўля́нае
ка́менна-драўля́нага ка́менна-драўля́ных
Д. ка́менна-драўля́наму ка́менна-драўля́най ка́менна-драўля́наму ка́менна-драўля́ным
В. ка́менна-драўля́ны (неадуш.)
ка́менна-драўля́нага (адуш.)
ка́менна-драўля́ную ка́менна-драўля́нае ка́менна-драўля́ныя (неадуш.)
ка́менна-драўля́ных (адуш.)
Т. ка́менна-драўля́ным ка́менна-драўля́най
ка́менна-драўля́наю
ка́менна-драўля́ным ка́менна-драўля́нымі
М. ка́менна-драўля́ным ка́менна-драўля́най ка́менна-драўля́ным ка́менна-драўля́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

за́саўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -савак, ж.

Рухомая металічная або драўляная планка на прабоях для запірання дзвярэй.

Зачыніць дзверы на засаўку.

|| прым. за́савачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сту́па, -ы, мн. -ы, ступ, ж.

Драўляная або металічная пасудзіна, у якой таўкуць што-н. таўкачом.

Таўчы ваду ў ступе (разм., неадабр.) — займацца пустымі размовамі, непатрэбнай справай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калча́н, ‑а, м.

Скураная або драўляная сумка, чахол для стрэл. Напоўніць калчан стрэламі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панэ́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Дарожка для пешаходаў па баках вуліцы; тратуар.

2. Драўляная абшыўка або афарбоўка (першапачаткова — пад дрэва) ніжняй часткі сцен памяшкання (спец.).

Панэлі, размаляваныя пад дуб.

3. У зборным будаўніцтве: жалезабетонная або драўляная пліта, якая з’яўляецца гатовым элементам збудавання (спец.).

4. перан. У некаторых выразах: пра занятак прастытуцыяй.

Пайсці на п. (стаць прастытуткай).

|| прым. панэ́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)