техухо́д (техни́ческий ухо́д) тэхдо́гляд, -ду м. (тэхні́чны до́гляд).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дагле́дзець, -гле́джу, -гле́дзіш, -гле́дзіць; -гле́дзь; -гле́джаны; зак., каго-што.

1. Паклапаціцца аб кім-, чым-н., акружыць увагай, стварыць добры догляд.

Д. хворага.

Д. дзяцей.

2. Заўважыць, не выпусціць з-пад увагі (звычайна з адмоўем).

Не дагледзіш вокам — заплаціш бокам (прыказка).

|| незак. дагляда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удо́йнасць, ‑і, ж.

1. Здольнасць жывёлы даваць тую або іншую колькасць малака. Правільны догляд за каровамі амаль удвая павысіў іх удойнасць. «Полымя».

2. Тое, што і удой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тэрапі́я ‘лячэнне ўнутраных хвароб’ (ТСБМ), тэра́пія ‘тс’ (Некр. і Байк., Ласт.). Хутчэй непасрэдна з новалац. therapeia, дзе з грэч. θεραπείαдогляд, лячэнне’ або праз польск. terapja ‘лячэнне, майстэрства лячэння’ (ЕСУМ, 5, 349).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

присмо́тр м. нагля́д, -ду м., до́гляд, -ду м., дагля́д, -ду м., назіра́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Не́гадогляд, пялегаванне, ласка’, не́жны ’прывучаны да ласкавага абыходжання, далікатны’, параўн.: А ты, Аўдулька, нежная дитятка! / Ти пиринясеш ты матулькину негу / К свёкру на падвору? (чэрык., Рам. 8, 197), рус. не́га ’раскоша, пяшчота, ласка’, не́жный ’пяшчотны, далікатны’, чэш. něha, něžný ’тс’ (з рус., гл. Махэк₂, 394), славен. negaдогляд, пялегаванне’, nežen ’далікатны, пяшчотны’, серб.-харв. не̏га, не̏жан ’тс’, балг. не́га, не́жен ’тс’, макед. нега, нежен ’тс’. Прасл. *něga, роднаснае лат. naigât ’мець патрэбу, жадаць’, збліжаюць таксама са ст.-інд. sníhyati ’любіць’ (Махэк₂, 394; сумненні ў Фасмера, 3, 56).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нагля́д, -у, М -дзе, м.

1. Назіранне за кім-, чым-н. для аховы, кантролю, вывучэння і г.д.

Працаваць пад наглядам старэйшых.

Знаходзіцца пад наглядам урачоў.

2. Догляд, клопат.

Дбайны н.

3. з азначэннем. Група асоб, якая ажыццяўляе назіранне з мэтай аховы, кантролю і г.д.

Санітарны н.

Апякунскі н.

Тэхнічны н.

|| прым. нагля́дны, -ая, -ае (да 3 знач.; спец.).

Наглядныя органы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ухо́дII м. (действие по глаг. уха́живать 1) до́гляд, -ду м.; неоконч. дагляда́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вы́права ’падрыхтоўка і забеспячэнне ў дарогу; адзенне, бялізна, посуд і г. д., якія, акрамя пасагу, падрыхтоўваюцца дзяўчыне пры выхадзе замуж’ (Нас.), выпра́ва ’адпраўленне ў дарогу’ (Гарэц., Др.-Падб., Яруш.). Укр. ви́права, польск. wyprawa ’тс’, в.-луж. wuprawaдогляд, клопаты’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выправіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хо́ля ж., разг. пяшчо́та, -ты ж.; до́гляд, -ду м.;

жить в хо́ле жыць у пяшчо́це (у до́глядзе).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)