су́джаны¹, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

У вуснай народнай творчасці: жаніх.

Дзяўчаты горка плакалі, не прычакаўшы суджаных з вайны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

юна́цтва, -а, н.

1. Перыяд жыцця пасля маленства да сталасці.

Гады юнацтва.

2. зб. Юнакі і дзяўчаты; моладзь.

Часопіс для юнацтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ребя́таII (только мн.) разг. (парни) хло́пцы, -цаў; (девушки) дзяўча́ты, -ча́т; (молодёжь обоего пола) хло́пцы і дзяўча́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паадзява́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Адзецца, убрацца — пра ўсіх, многіх.

Дзяўчаты паадзяваліся ва ўсё святочнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чапуры́цца, -ру́ся, -ры́шся, -ры́цца; -ры́мся, -рыце́ся, -ра́цца; незак. (разм.).

Прыхарошвацца, прыбірацца.

Дзяўчаты чапурыліся на гулянне.

|| зак. прычапуры́цца, -ру́ся, -ры́шся, -ры́цца; -ры́мся, -рыце́ся, -ра́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгавары́цца, -вару́ся, -во́рышся, -во́рыцца; зак. (разм.).

1. Пачаць гаварыць, стаць гаваркім.

Мужчыны больш маўчалі, нарэшце разгаварыліся.

2. Пачаць шчырую гаворку з кім-н.

Дзяўчаты разгаварыліся ў дарозе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стро́іцца¹, стро́юся, стро́ішся, стро́іцца; незак. (разм.).

1. Мець намер, збірацца.

Дзядзька строіўся будаваць хату.

2. Прыбірацца ў прыгажэйшае адзенне (разм.).

Дзяўчаты строіліся ў святочныя сукенкі, круціліся перад люстэркам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

де́вушка дзяўчы́на, -ны ж.; разг. дзе́ўчына, -ны ж., мн. дзяўча́ты, -ча́т;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падшыва́лец, ‑льца, м.

Разм. Тое, што і падшыванец. У нас заўсёды збіраліся дзяўчаты, а дзе былі дзяўчаты, там і хлопцы. Ну і мы, падшывальцы, каля іх круціліся. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

деви́ца и нар.-поэт. де́вица уст. дзяўчы́на, -ны ж., мн. дзяўча́ты, -ча́т, дзе́ўчына, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)