Ткнуць ’рэзкім рухам сунуць’ (ТСБМ), ’даць’ (ТС), ст.-бел. ткнуць ’ткнуць’, ’даткнуцца’ (1518 г., КГС). Гл. ткаць2, тыкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

закрану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак.

1. каго-што. Даткнуцца да каго-, чаго-н. пры руху.

Куля закранула косць.

З. самалюбства (перан.).

2. перан., што. Пры размове, гутарцы спыніцца на чым-н., звярнуць увагу на што-н.

З. балючае пытанне.

|| незак. закрана́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прикосну́ться сов.

1. (дотронуться) дакрану́цца, даткну́цца, крану́ць (што);

2. перен. прычыні́цца (да чаго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

датыка́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да даткнуцца.

2. Даходзіць да чаго‑н., размяшчацца ўшчыльную з чым‑н. Рама датыкаецца да вушака.

датыка́цца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да датыкаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасі́вераць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Абветрыцца; патрэскацца ад ветру, сіверу. Увесь дзень пякло сонца, па небе хадзілі пуховыя воблакі, у байцоў пасівералі губы. Гурскі. Твар быў шорсткі; пасівераў; патрэскаліся вусны — да іх было не даткнуцца. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

притро́нуться сов.

1. (дотронуться) дакрану́цца, даткну́цца;

2. (попробовать, отведать) дакрану́цца;

не притро́нулся к у́жину не дакрану́ўся да вячэ́ры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пекану́ць1 (пікану́ць, пе́кнуць), ’сунуць чым-небудзь запалёным у каго-небудзь’ (Нас.) ’хутка даткнуцца гарачым жалезам; хутка ўджаліць’ (Шат.), сюды ж ’абдаць цяплом’ (Нас.); ’ударыць, грукнуць, ляснуць, сцёбнуць, агрэць, моцна выцяць бізуном’ (Нас., Растарг., ТС, Ян.; карм., Мат. Гом.). Да пе́каць1 (гл.).

Пекану́ць2 ’папракнуць’ (Нас.). Да пе́каць ’папракаць’. Відаць, балтызм. Параўн. літ. peĩkti ’ганьбаваць, знеслаўляць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

до́тык, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. датыкацца — даткнуцца (у 1 знач.). Марына, як заўсёды, прагледзела .. [ведамасці], малюсенькім дотыкам рукі паправіла валасы, хоць яны ляжалі вельмі акуратна. Скрыган. Побач былі слаўныя хлопцы, .. [Андрэй] як быццам адчуваў дотык іх сяброўскіх плячэй. Шахавец.

2. Адно з пяці знешніх пачуццяў — успрыманне адчуванняў, якія ўзнікаюць пры дакрананні да чаго‑н. Непасрэдны дотык. Апасродкаваны дотык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дакрану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Крануць каго‑, што‑н., даткнуцца да каго‑, чаго‑н. Мікуць дакрануўся рукою да халоднага металу, пагладзіў лапчастае шырокае кола. Чорны. Сяргей заснуў адразу, як толькі дакрануўся галавой да падушкі. Шахавец. // (звычайна з адмоўем). Паспытаць, паспрабаваць чаго‑н. [Людзі] папрасілі пераапрануцца, надта спяшаліся, нават не дакрануліся да матчынага пачастунку. Мікуліч. Канстанцін Міхайлавіч амаль не дакрануўся да вячэры. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

косну́ться сов.

1. (дотронуться) дакрану́цца (да каго, чаго), даткну́цца (да каго, чаго);

2. перен. (затронуть) закрану́ць;

косну́ться вопро́са закрану́ць пыта́нне;

3. (о деле, речи и т. п.) зайсці́; см. каса́ться.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)