отпуска́ться
1. в разн. знач. адпуска́цца;
2. страд. адпуска́цца, дарава́цца; см. отпуска́ть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адпусці́цца, -пушчу́ся, -пу́сцішся, -пу́сціцца; зак. (разм.).
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аслабнуць, стаць менш нацягнутым, заціснутым.
Папруга адпусцілася.
2. Страціць загартоўку.
Сякера адпусцілася.
3. перан. Палагаднець, стаць больш згаворлівым.
Маці пазлуе крыху і адпусціцца.
4. Даравацца (пра грэх, віну і пад.).
Ім віна не адпусціцца — прыпомніцца ўсё.
|| незак. адпуска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
извиня́ться
1. прасі́ць выбачэ́ння, прабачэ́ння (у каго);
2. страд. выбача́цца, прабача́цца; дарава́цца; см. извиня́ть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыпо́мніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
1. Прыйсці на памяць, успомніцца. Прафесару прыпомніўся адзін са шматлікіх завулкаў вялікага горада. Галавач. І чамусьці прыпомнілася Ірыне — так, толькі на адзін няўлоўны міг, — як некалі перасаджваў гэтую ігрушу яе Якаў. Даніленка.
2. Разм. Не забыцца, не даравацца; быць пастаўленым у віну. Цяпер усе яго грахі прыпомніліся яму, і яго зноў сталі цягаць і калоціць. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прости́ться
1. (с кем, с чем) развіта́цца;
2. (оказаться простительным) дарава́цца;
э́то ему́ не прости́тся гэ́та яму́ не дару́ецца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адпусці́цца, ‑пушчуся, ‑пусцішся, ‑пусціцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аслабнуць, зрабіцца менш нацягнутым, заціснутым. Гайкі адпусціліся. Супоня адпусцілася. □ Грузавік — відаць, у ім адпусціліся тармазы — заднім ходам павольна коціцца ўніз да рэчкі. Хомчанка.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць гарт ад награвання (пра металічныя рэчы, вырабы).
3. перан. Палагаднець, змякчыцца; стаць больш згаворлівым. [Люба:] Родная матка не мачыха: пазлуе і адпусціцца. Козел.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Уст. Зняцца, даравацца (пра грэх, віну і пад.). Гісторыяй асуджаны паны; Ім не адпусціцца віна — Прыпомніцца ім здзек... Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)