размо́ўнік, ‑а, м.

Дапаможнік для вывучэння замежнай мовы, які змяшчае ўзоры гутаркі на розныя бытавыя тэмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ло́цыя, ‑і, ж.

Навігацыйны дапаможнік з апісаннем мораў, рэк, гідралагічных, метэаралагічных і інш. умоў. Лоцыя Каспійскага мора.

[Ад гал. loodsen — весці карабель.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вызнача́льнік, ‑а, м.

Кніжн.

1. Тое, што сабою вызначае што‑н. Рытмічны вызначальнік.

2. Дапаможнік для вызначэння. Вызначальнік раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вучэ́бны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да вучобы, навучання.

В. год.

В. працэс.

В. дапаможнік.

В. патрон (у адрозненне ад баявога).

2. Такі, дзе ажыццяўляецца падрыхтоўка, трэніроўка для якога-н. роду службы.

Вучэбнае судна.

В. збор.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спу́тник

1. в разн. знач. спадаро́жнік, -ка м.;

спу́тники Юпи́тера астр. спадаро́жнікі Юпі́тара;

иску́сственный спу́тник Земли́ шту́чны спадаро́жнік Зямлі́;

2. (пособие, справочник) дапамо́жнік, -ка м.;

«Спу́тник электроте́хника» «Дапамо́жнік электратэ́хніка»;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неабхо́дны, ‑ая, ‑ае.

Такі, без якога цяжка або нельга абысціся; патрэбны. Неабходны дапаможнік. Неабходныя ўмовы. □ Андрэй абвясціў загад Васільева, зрабіў неабходныя распараджэнні. Кулакоўскі. // Абавязковы, непазбежны. Неабходныя меры. □ Прадметнасць — неабходная якасць вобраза. Юрэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

посо́бие ср.

1. (денежная помощь) дапамо́га, -гі ж.;

2. (учебная книга, предмет) дапамо́жнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хрэстама́тыя, ‑і, ж.

Вучэбны дапаможнік, які ўяўляе сабою зборнік выбраных твораў або ўрыўкаў з іх. [Турсевіч:] — Ты ведаеш [Андрэй] апавяданне са школьнай хрэстаматыі, як хлопчык раскрываў пупышкі, бутоны кветак, каб яны хутчэй зацвілі на клумбе. Колас. Трое [вучняў], трохі збіваючыся, заглядаючы ў хрэстаматыю, нараспеў дэкламуюць. Навуменка.

[Грэч. chrēstomátheia ад chrēstós — карысны і manthánō — вывучаю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

а́збука, -і, ДМ -буцы, ж.

1. Сукупнасць літар якой-н. пісьменнасці, размешчаных у пэўным парадку; алфавіт.

Беларуская а.

2. Вучэбны дапаможнік для пачатковага навучання грамаце; буквар.

3. перан. Асноўныя, прасцейшыя палажэнні якой-н. навукі, справы; аснова чаго-н.

А. навукі.

○

Азбука Морзэ — сістэма ўмоўных знакаў для перадачы літар праз тэлеграф.

Нотная азбука — сістэма нотных знакаў для перадачы музычных гукаў.

|| прым. а́збучны, -ая, -ае.

А. парадак.

◊

Азбучная ісціна — пра агульнавядомую, простую думку, ісціну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збо́рнік, ‑а, м.

1. Кніга, у якой сабраны якія‑н. літаратурныя творы, матэрыялы, дакументы і пад. Зборнік вершаў. Зборнік апавяданняў. Зборнік матэрыялаў з’езда. Зборнік архіўных дакументаў. // Вучэбны дапаможнік, у якім сабраны задачы і практыкаванні па якім‑н. прадмеце. Зборнік задач па алгебры. Зборнік практыкаванняў па беларускай мове.

2. Спец. Рэзервуар для збору якой‑н. вадкасці або газу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)