пі́кі, -аў, адз. пі́ка, -і, ж.

Картачная масць з малюнкам у выглядзе чорнага наканечніка пікі.

|| прым. піко́вы, -ая, -ае.

Піковая дама.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Да́мадама’ (БРС). Рус. да́ма, укр. дама. Запазычанне з польск. dama (якое ў XVII ст. было ўзята з франц. dame). Гл. Брукнер, 84; Фасмер, 1, 483; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 11.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дома... (а таксама дама...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню: а) слову «дом», напрыклад: домабудаўніцтва, домаўласнік; б) слову «дома» (гл. дама...).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чырве́нны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і чырвовы. Чырвенная дама.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пікі ​2. Піковая дама.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэфо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да трэфаў. Трэфовая дама. Трэфовая шасцёрка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́шнік1дама ў картах’ (Нас., Гарэц., Бяльк.). Укр. ви́шник ’тс’. Запазычанне з польск. wyżnik ’тс’, якое калькіруе чэш. svršekдама’. Чэш. у сваю чаргу з’яўляецца перакладам ням. Oberдама або карта вышэй Unterʼa — валета’ (Чэрнышаў, РР н. с., 1928, 2, 61).

Вы́шнік2 ’гара, вышкі’ (Бяльк.). Ад вышкі або ад выш‑ (гл. вышка). Параўн. вышкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пи́ковый віно́вы, пі́кавы;

пи́ковая да́ма віно́вая (пі́кавая) да́ма;

пи́ковое положе́ние несамаві́тае стано́вішча;

оста́ться при пи́ковом интере́се заста́цца ні з чым.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пи́ки мн., карт. ві́ны, -наў, ед. ві́на, -ны ж.; пі́кі, род. пік, ед. пі́ка, -кі ж.;

да́ма пик віно́вая (пі́кавая) да́ма.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кра́ля ж., разг.

1. ирон. красо́тка, кра́ля;

2. карт. да́ма

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)