непадалёк, прысл. і прыназ.

Тое, што і непадалёку. Я пастаяў крыху і, калі вецер трохі ўлёгся, разгледзеў непадалёк вялізныя гурбы снегу! Гурскі. Яна стаяла Непадалёк мяне, на ўзмежку. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наве́яць, -е́ю, -е́еш, -е́е; -е́й; -е́яны; зак., што і чаго.

1. Веючы, ачысціць нейкую колькасць збожжа.

Н. тону пшаніцы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нанесці, прынесці ветрам.

Навеяла завіруха гурбы снегу.

3. перан. Выклікаць у каго-н. пэўны настрой, думкі і пад., прывесці ў пэўны душэўны стан.

Н. сум.

|| незак. наве́йваць, -аю, -аеш, -ае і навява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сумётны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сумётаў; намецены ветрам (пра снег). Сымон так і не абіраў сёлета рабіну. У садку зіма гурбы снегу намяла, і дрэва ажно гарэла на фоне тае сумётнай белі. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зажаўце́ць, ‑ее; зак.

1. Пачаць жаўцець, зрабіцца жоўтым. Праз два гады, пад восень, адразу неяк зажаўцелі аж чатыры ліпы. Пальчэўскі.

2. Паказацца, вылучыцца сваім жоўтым колерам. Далей наблізіўся забалочаны луг, за якім раптам зажаўцелі пясчаныя зыбучыя гурбы. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пажа́рышча, ‑а, н.

Месца, дзе быў пажар; тое, што засталося пасля пажару. А завіруха гудзела, памятала гурбы, прыкрывала снегам чорныя галавешкі пажарышча. Лынькоў. На дварах наўсцяж яшчэ дымяць пажарышчы, стаяць чорныя, абвугленыя дрэвы, нялюдска вытыркаюцца закопчаныя печы. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гу́рба, ‑ы, ж.

Куча снегу, намеценая ветрам. Напярэдадні ўсю ноч круціла завіруха, і па дарозе, яшчэ не ўезджанай, ляжалі гурбы снегу. Сіўцоў. Па вокны ў гурбы ўвайшлі хаты, згубіўшы свой фасон і від. Колас.

гурба́, ы́, ж.

1. Група, гурт. І раптам у двор уваліла гурба дзяцей: шэсць хлапчукоў і дзве дзяўчынкі. Шамякін. Не паспелі жанчыны заняць дзялянкі, як з-за гары паказалася вясёлая, гаманлівая гурба дзяўчат. Кулакоўскі.

2. у знач. прысл. гурбо́й. Групай, гуртам, усе адразу. На катку кружыліся, праносіліся віхорам канькабежцы; то па адным, то парамі, то, узяўшыся за рукі, цэлай гурбою. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сумёт ’гурба снегу’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Некр. і Байк., Ласт., Касп., Яшк., ЛА, 2), сумётыгурбы’ (шуміл., Сл. ПЗБ), параўн. укр. дыял. суме́та ’гурба’, рус. сумёт ’тс’. Прасл. *sǫmetъ, іншыя дэрываты суадносныя з *sъ‑mesti ’змесці’ ад прасл. *mesti ’месці’, параўн. каш. sḿot ’гурба снегу’, серб.-харв. smȅt ’гурба снегу; сметнік, смецце’ (Борысь, Prefiks., 108–109; SEK, 4, 335). Сюды ж суме́ціца ’завіруха’ (Касп.), су́мець ’завея’ (Нас., Бяльк.), а таксама суме́цце ’смецце’, суме́тны (Гарэц., Ласт.). Параўн. смецце, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

навярну́ць, -вярну́, -ве́рнеш, -ве́рне; -вярні́; -ве́рнуты; зак.

1. каго-што чым. Палажыць што-н. цяжкае паверх чаго-н.

Н. каменем.

2. чаго. Налажыць, накідаць многа чаго-н.; наваліць.

Н. зямлі.

3. пераважна безас., чаго. Намесці, нагнаць у вялікай колькасці.

Навярнула гурбы снегу.

4. што. Нахіліць у які-н. бок.

Н. цэбар.

5. чаго і без дап. Нагаварыць на каго-н. няпраўды; наплесці (разм.).

Н. на чалавека немаведама чаго.

|| незак. наваро́чваць, -аю, -аеш, -ае (да 1, 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сі́та, ‑а, М сіце, н.

Прыстасаванне ў выглядзе дробнай сеткі або металічнага ліста з дробнымі адтулінамі для прасейвання, працэджвання або сартавання чаго‑н. Валасяное сіта. Сартавальнае сіта. □ Пшаніцу пытлявала цэлы дзень, Мукі праз сіта насядала гурбы. Аўрамчык. Узялі невялікае драцяное сіта прасяваць пясок для цэменту. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загру́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. загру́з, ‑ла; зак.

Засесці, завязнуць у чым‑н. топкім, сыпкім. Загрузнуць у балоце. □ Наваліла замець такія гурбы, што з канём загрузнуць можна. Лынькоў. // перан. Заняўшыся чым‑н., апынуцца ў цяжкім становішчы. Азаркевіч зноў загруз у працы і часта нават забываўся, што трэба паесці. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)