гумо́зны 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гумы ​2. Гумозная пухліна.

гумо́зны 2, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гумозу. Гумозная хвароба.

2. Які змяшчае ў сабе гумі. Гумозны пластыр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гу́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

Разм.

1. Кавалачак гумы для сцірання напісанага; сцірка.

2. Гумавая нітка, а таксама тасьма, шнур з гумавымі ніткамі.

•••

Жавальная гумка — спецыяльнае рэчыва, прызначанае для жавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кра́нец, ‑нца, м.

1. Прыстасаванне з дрэва, гумы і інш., якое замацоўваецца на борце судна для засцярогі яго ад удараў пры падыходзе к прыстані або другому судну.

2. толькі мн. (кра́нцы, ‑аў). Месца паблізу палубнай гарматы (шафа, скрынка або асобная рама) для захоўвання снарадаў.

[Ад гал. krans.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расплы́ўчаты, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае выразных абрысаў, ліній, форм. [Васіль і Вольга] вярталіся ў вёску вузкай палявой сцежкаю, па якой слаўся адбітак рубчастай веласіпеднай гумы: невыразны, расплыўчаты на пяску і.. акрэслены ў нізіне, дзе глеба была чорная і вільготная. Савіцкі.

2. перан. Недастаткова выразны, няпэўны, няясны. Расплыўчатае выказванне. Расплыўчатыя думкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлапу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Елачная цацка ў выглядзе папяровай трубачкі, якая, разрываючыся, утварае рэзкі гук.

2. Прыстасаванне ў выглядзе акраўка скуры, гумы і пад. на ручцы для знішчэння мух.

3. Шматгадовая травяністая расліна сямейства гваздзіковых з белымі кветкамі, чашачка якіх з трэскам лопаецца пры ўдары.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́ска, ‑і, ДМ со́сцы; Р мн. ‑сак; ж.

Тое, з чаго або тое, што даюць ссаць дзіцяці (трубка з гумы ў выглядзе саска). Плача ў калысцы з соскай пустой дзіця. Танк. — Біць вас трэба, такіх матак. Дзіця галоднае, а яна сядзіць і чырванее, як дзяўчынка. Пара ўжо кінуць саромецца, мілая мая. Соску трэба .. Дзе соска? Няма? Эх, ты! — завіхалася спрытная мачыха. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Басі́лы ’абутак з шыны’ (Жд.). Гэта слова вельмі нагадвае іншую назву абутку — бахі́лы ’абутак, галёшы, зробленыя з шын, абутак з гумы і г. д.’ (гл.). Што гэта варыянты аднаго і таго ж слова, здаецца, сведчыць паралелізм бахі́лы|басі́лы (КЭС, бых.). Фанетычная змена не вельмі зразумелая, аднак у гаворках часам сустракаецца чаргаванне х с. Не выключаецца і ўплыў нейкага іншага сямейства слоў. Параўн., напр., рус. дыял. баси́ла (мн.) ’убранне’, ба́си́ть ’прыбірацца, выстройвацца’. Гл. бахі́лы (там і літ-pa да этымалогіі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каўчу́к ’каўчук, эластычнае рэчыва, якое здабываецца з млечнага соку некаторых трапічных раслін або штучным спосабам і выкарыстоўваецца для вырабу гумы’ (ТСБМ, БРС). Паводле Фасмера, 2, 211, запазычана з ням. Kautschuk або франц. caoutchouc. Шанскі (2, К, 100) удакладняе, што ў рус. мове гэта слова ўзята з франц. на пачатку XIX ст. і ўпершыню фіксуецца ў слоўніку 1816 г. Франц. слова ўзята з мовы лацінаамерыканскіх індзейцаў. Паводле Фасмера, там жа, крыніцай з’яўляецца слова cahuchuc з індзейскай мовы майнас. Не абгрунтаваны пункт погляду аб запазычанні слова з англ. крыніцы. Гл. Шанскі, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фарту́х, ‑а, м.

1. Жаночая адзежа пэўнага крою, якую надзяваюць спераду на сукенку, спадніцу, каб не забрудзіць іх. Надзейка даўно сабрала на стол, пераадзелася ў выхадное плацце, падвязала свежы вышываны фартух. Хадкевіч. // Прадмет рабочага адзення з рознага матэрыялу (скуры, гумы, брызенту і інш.), які адзяваюць, каб засцерагчы вопратку ад забруджвання. Даяркі былі ў белых касынках і белых фартухах. Шамякін. Кучаравы шавец нацягнуў замусолены фартух і заўзята ўзяўся за работу. Няхай. Уладкаваўся [хлапец] у пякарні, далі яму там белы фартух і белы каўпак. Кулакоўскі.

2. Спец. Назва рознага роду покрывак, чахлоў і пад., якія прызначаюцца для машын, механізмаў, тэхнічных прыстасаванняў.

[Ням. Vortuch.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рага́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Прыстасаванне для перагароджвання доступу куды‑н. у выглядзе некалькіх накрыж збітых калоў, прымацаваных да доўгага бруса. [Людзі] усхапіліся з зямлі, падмялі пад сябе вартавых, .. раскідалі калючыя рагаткі і ў адзін момант зніклі ў густым хмызняку. Лынькоў. // перан.; звычайна мн. (рага́ткі, ‑так). Перашкода, замінка. Рагаткі царскай цэнзуры. Бюракратычныя рагаткі.

2. Рагулька з прывязанай да абодвух яе канцоў гумкай для кідання. Страляць з рагаткі. □ У .. [Кастуся] рагатка ёсць, зручная такая, з жоўтай гумы... Рылько.

3. Палка з развілінай для падтрымання якіх‑н. прадметаў. Падбеглі [мужчыны] бліжэй, убачылі .. кацёл, падвешаны на дзвюх нізкіх рагатках. Кулакоўскі.

4. Уст. Жалезны нашыйнік з доўгімі вастрыямі ўнутры, які надзявалі на шыю каму‑н. як пакаранне за правіннасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)